Дзе цяпер вяскоўцам мыцца?

Дзе цяпер вяскоўцам мыцца?

sauna_02

На балансе КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ” знаходзіцца 8 лазняў, размешчаных у сельскай мясцовасці.
За 8 месяцаў бягучага года вясковыя лазні наведалі 1998 чалавек, што складае 51 % наведвальнасці за аналагічны перыяд мінулага года (3926 чалавек). У дадзены момант захоўваецца тэндэнцыя да зніжэння наведвальнасці лазняў вясковымі жыхарамі. Лазні ў сельскіх населеных пунктах працуюць па два дні ў месяц (у аграгарадку Ленінскі – чатыры дні), сярэдняя наведвальнасць 5-10 чалавек у дзень.
Расходы па ўтрыманні лазневай гаспадаркі ў сельскай мясцовасці за 8 месяцаў склалі 42,9 тысячы дэнамінаваных рублёў. Выручка, атрыманая ў выніку аказання дадзенай паслугі насельніцтву, за гэты ж перыяд склала 5,51 тысячы дэнамінаваных рублёў, што пакрывае толькі 13 % затрат. Страты ад утрымання лазневай гаспадаркі на вёсках склалі 37,4 тысячы дэнамінаваных рублёў. Дадзеная сума напрамую аднесена на страты прадпрыемства і не кампенсавана за кошт іншых крыніц.
Сёлета згодна са зменамі ў заканадаўстве спынена пакрыццё страт па ўтрыманні лазняў. З мэтай зніжэння страт ад лазневай гаспадаркі прадпрыемства разглядае пытанне закрыцця лазняў у аграгарадках Хмелева і Азяты, Якаўчыцы, Ракітніца, Сцяпанкі, Крыўляны і Маціевічы.
Разумеючы сацыяльную значнасць дадзенай паслугі, КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ” прапануе бясплатны падвоз жыхароў вёсак у лазні райцэнтра і аграгарадка Ленінскі ў выхадныя дні. У сувязі з гэтым прадпрыемства сумесна з кіраўніцтвам сельскіх Саветаў плануе ў бліжэйшы час правесці сустрэчу з жыхарамі вёсак па абмеркаванні дадзенага пытання.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

1 Comment Posted

  1. Цены взвинтили и хотят чтобы туда кто-то ходил. Скиньте ценник в 2 раза и народ потянется снова в бани.

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top