Зарэгістравалі ў загсе

Зарэгістравалі ў загсе

DSCN1274У Дзень маці ў аддзеле загса адбылася ўрачыстая цырымонія рэгістрацыі нованароджанага.
Гэта другі “цуд” у сям’і Юрыя і Аліны Курлюкоў. Хлопчыку дадзена прыгожае імя – Кірыл, што ў перакладзе абазначае “спадар, уладыка”. Няхай ён праслаўляе сваё імя добрымі справамі і ад яго заўсёды зыходзіць святло, цяпло, дабрыня.
Шчаслівы той, хто з самага дзяцінства і на працягу ўсяго жыцця ведае любоў і матулі, і таты. Жадаем бацькам “на выдатна” вытрымаць жыццёвы экзамен – выхаваць духоўна прыгожага і багатага чалавека. Божай ласкі вам і вашым дзеткам на няпростым шляху жыцця.
Галіна АКСЮЦІК, начальнік аддзела загса.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro