Книга книг — издание Слуцкого Евангелия вручено библиотеке

Книга книг — издание Слуцкого Евангелия вручено библиотеке

Напярэдадні светлага свята Хрышчэння ў Брэскім абласным культурным цэнтры адбылося ганаровае ўручэнне ратапрынтнага фаліянта “Слуцкага Евангелля”, выдадзенага Беларускай праваслаўнай царквой з блаславення Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, патрыяршага Экзарха ўсёй Беларусі ўладыкі Філарэта.
Кніга дарагая ва ўсіх адносінах: найцудоўнейшы адбітак з выдання ХVI стагоддзя; “Слуцкае Евангелле” — Кніга Кніг для кожнага верніка дый проста адукаванага чалавека Беларусі. Уражвае кошт выдання (амаль паўтара мільёны беларускіх рублёў!) и яе вага — 6 кілаграмаў. Безумоўна, гэта адна з самых дарагіх кніг, што калі-небудзь выходзіла з-пад друкарскага станка ў нашай краіне. Таму ў пацвярджэнне кожны ўласнік атрымаў спецыяльны сертыфікат.
На імпрэзу былі запрошаны дырэктары Цэнтралізаваных бібліятэчных сістэм вобласці, начальнікі аддзелаў культуры райвыканкамаў.
Перад прысутнымі выступіў галоўны рэдактар выдавецтва Беларускага Экзархата Уладзімір Грозаў, які расказаў пра шлях выдання ад першапачатковага замыслу да канчатковага ўвасаблення. Прамоўца адзначыў, што гэта без перабольшвання культурная падзея ў нашай краіне.
Епіскап Брэсцкі і Кобрынскі ўладыка Іаан блаславіў выданне і пажадаў, каб жыццё ў бібліятэках пасля з’яўлення ў іх “Слуцкага Евангелля” стала святлей, чым вялікая Кніга паўплывала на духоўную чысціню чытачоў.
Пры экзархаце існуе цудоўны тэатр, які выканаў гістарычную пастаноўку. Перад гледачамі быццам ажылі старонкі гісторыі, яны акунуліся ў глыбіні далёкага стагоддзя, калі жыў князь Юрый Юр’евіч Алелькавіч (1559-1586). Ягоны зямны век умясціў толькі дваццаць сем гадоў, але дзякуючы свайму падзвіжніцтву малады князь назаўсёды застаўся ў нашай гісторыі. Уласнаручна, старанна, дзень за днём ён перапісваў Евангелле для Слуцкага манастыра, каб “Слова Божае захавалася ў сіле”. Тэатральная пастаноўка перамяжоўвалася чароўнымі спевамі мужчынскай групы. І велічна званілі званы, калі ўладыка Іаан уручаў кожнаму бібліятэкару каштоўную Кнігу Кніг.
А.БЕНЗЯРУК.
На здымку: дырэктар райбібліятэкі Г.М.Шалягейка і загадчыца аддзела камплектавання М.А.Ігнацюк.
Фота І.Жук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top