Любіце і будзьце ўдзячныя

Любіце і будзьце ўдзячныя

11649201

“Мама” – самае дарагое і зразумелае кожнаму слова. З ранняга дзяцінства мы перапоўнены пачуццём бязмежнай любові і ўдзячнасці да сваёй матулі – захавальніцы цеплыні і хатняй утульнасці, галоўнага ў жыцці чалавека. Быць мамаю – цяжкая, адказная, але самая ўдзячная на свеце прывілея жанчыны.
Асноўны сэнс святкавання Дня маці – аб’яднаць грамадскія намаганні ў паляпшэнні становішча жанчын і дзяцей. Адзначаючы свята, дзяржава тым самым падкрэслівае асабліва высокі сацыяльны статус маці. У нашым раёне пытанні сям’і, мацярынства і дзяцінства складаюць аснову сацыяльнай палітыкі. Асаблівая ўвага надаецца шматдзетным сем’ям, якія выхоўваюць непаўнагадовых дзяцей. Такіх у раёне – 394. Сёлета выдадзена 57 пасведчанняў шматдзетнай сям’і, прынята 61 заява на назначэнне сямейнага капіталу.
Значнай падтрымкай малазабяспечаных з’яўляецца аказанне ім дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі. За дзевяць месяцаў такая ў выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі выплачана 30 сем’ям (120 чалавек) на суму 17397,72 рубля, у выглядзе аднаразовай – 26 (92 чалавекі) на 10200 рублёў. Прадуктамі харчавання першых двух гадоў жыцця забяспечваюцца 75 хлопчыкаў і дзяўчынак на 23811,13 рубля. Матэрыяльную дапамогу са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва атрымалі 35 сем’яў, дзе выхоўваецца дзіця-інвалід, на 3900 рублёў, гуманітарную рэчавую – 168 сем’яў (389 чалавек).
Пацвярджэннем прэстыжу мацярынства з’яўляецца вылучэнне найбольш дастойных маці, якія нарадзілі і выхавалі пяцёра і больш дзяцей, на ўзнагароджанне ордэнам Маці. 34 такія жанчыны раёна ўдастоены гэтай узнагароды. Сёлета прадстаўлены да ордэна Маці дзве цудоўныя мамы – Аксана Міхайлаўна Ляўковіч і Ларыса Мікалаеўна Ясінская з Жабінкі.
Паводле плана грамадска-палітычных мерапрыемстваў 14 кастрычніка ў Брэсцкім аблвыканкаме адбудзецца ўрачысты прыём, прысвечаны Дню маці. Ад Жабінкаўскага раёна на яго вылучана Наталля Мікалаеўна Грэцкая, настаўнік па класе баяна ДУА “Жабінкаўская дзіцячая школа мастацтваў”.
Шчыра жадаю ўсім матулям раёна, каб ваша самаадданасць, цярпенне і праца заўсёды вярталіся да вас глыбокай удзячнасцю, любоўю і павагай вашых дзяцей і ўсяго грамадства. Моцнага вам здароўя, шчасця, дабрабыту, дарагія нашы жанчыны-маці!
Валянціна ЛЯСКОВІЧ, загадчыца аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ДУ “Жабінкаўскі ТЦСАН”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro