Дарагія жанчыны!
Прыміце віншаванні з цудоўным
і светлым святам – Днём маці!
У гэты дзень мы яшчэ раз выказваем глыбокую ўдзячнасць жанчыне-маці. Няма сапраўднай сям’і без любові і матулінага цяпла, няма дабрабыту без яе працы і клопатаў.
Пытанні сацыяльнай абароны і падтрымкі сям’і, дзе выхоўваюцца дзеці, заўсёды былі і застаюцца аднымі з прыярытэтных накірункаў сацыяльнай палітыкі нашай дзяржавы. З году ў год жыццёвая пазіцыя жанчыны-маці робіцца больш упэўненай, талент і арганізатарскія здольнасці праяўляюцца ў палітыцы, вытворчасці, бізнесе, грамадскім жыцці. Асаблівыя словы прызнанасці шматдзетным мамам і жанчынам, якія ўзялі на сябе адказнасць у выхаванні дзяцей-сірот і дзяцей, якія аказаліся ў складанай жыццёвай сітуацыі.
З Днём маці, дарагія жыхаркі Жабінкаўшчыны!
Няхай мудрасць, працавітасць, вера і надзея на лепшае дапамагаюць вам пераадолець цяжкасці, што ўзнікаюць. Жадаем вам душэўнага спакою, дабра і дабрабыту. Няхай будуць здаровыя і шчаслівыя вашы дзеці.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.