Як сэканоміць?

Як сэканоміць?

Energy-Saving-Light-Bulbs

Аглядаючы вітрыны з электратаварамі, мы ўсё часцей звяртаем увагу на так званыя энергазберагальныя лямпы, але пакуль неахвотна іх купляем альбо зусім ігнаруем. І гэта не дзіўна, бо цана на іх у разы вышэйшая, чым на звычайныя лямпы напальвання. Бадай, гэта іх адзіны істотны недахоп, а пераваг значна больш. Кампактная люмінесцэнтная лямпа, ці як яе часцей і прасцей называюць энергазберагальная, спажывае ў пяць разоў менш электраэнергіі пры тым жа светлавым патоку. Намінальная магутнасць іх у разы меншая за магутнасць лямпаў напальвання, і як вынік – энергазберагальныя больш электра- і пажарабяспечныя. Яшчэ адной перавагай іх з’яўляецца даўгавечнасць. Тэрмін службы энергазберагальнай лямпы ў 8-16 разоў большы, чым звычайнай, якая служыць нам у сярэднім каля 1000 гадзін, а энергазберагальная ад 6000 да 16000 гадзін. Аднак, карыстаючыся такімі лямпамі, патрэбна ведаць некаторыя асаблівасці. Варта выкарыстоўваць іх у тых памяшканнях, дзе святло неабходна пастаянна альбо на працягу доўгага часу, таму што выключаць іх можна праз 5-10 хвілін працы, інакш яны хутка выйдуць са строю. Акрамя таго, светлавы паток такіх лямпаў дасягае максімальнай магутнасці на працягу некалькіх хвілін, а гэта можа аказацца нязручным там, дзе добрае асвятленне патрэбна на кароткі прамежак часу. Цяпер няма недахопу ў энергазберагальных лямпах, але вытворцы раяць купляць іх у спецыялізаваных магазінах ці гіпермаркетах, дзе можна быць больш упэўненым у якасці набываемага тавару і пры неабходнасці пацікавіцца сертыфікатам адпаведнасці. Купляючы такую лямпу, вы атрымліваеце выдатную і даўгавечную крыніцу святла і сродак эканоміі сямейнага бюджэту.
Ігар БАРАЦЯН, начальнік Жабінкаўскай раённай энергаінспекцыі філіяла “Энерганагляд” РУП “Брэстэнерга”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro