IMG_9212

Ігар Мікалаевіч Барацян нарадзіўся 30 снежня 1964 года ў Баку. Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў электрамантажнікам на Бакінскім доследна-эксперыментальным заводзе, служыў у арміі.
У 1990 годзе закончыў энергетычны факультэт Ерэванскага політэхнічнага інстытута па спецыяльнасці “Электрычныя сістэмы”, уладкаваўся на працу інжынерам-электрыкам па наладцы і выпрабаванні на завод “Чырвоны молат” у Грозным.
У 1993 годзе пераехаў у Беларусь. Знайшоў сабе працу паводле дыплома: напачатку працаваў інжынерам-энергетыкам у ААТ “Будаўнічы трэст № 8”, потым перайшоў у Брэсцкае міжраённае аддзяленне філіяла “Энерганагляд” РУП “Брэст-
энерга”, дзе ён займае пасады інспектара і старшага інспектара.
Сёлета 3 кастрычніка прызначаны на пасаду начальніка Жабінкаўскай раённай энергаінспекцыі.
Жыве ў Жабінцы. Жанаты. Жонка Наталля Паўлаўна выхавальніца ДУА “Яслі-сад № 4 г. Жабінка”. Дачка Аляксандра – студэнтка Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, сын Павел – вучань СШ № 2 г. Жабінка, дачка Паліна наведвае дзіцячы сад.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro