Калі тэрмін эксплуатацыі скончыўся

Калі тэрмін эксплуатацыі скончыўся

2577427

Брэсцкае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду, якое выконвае кантрольныя (наглядныя) функцыі бяспекі пры перавозцы небяспечных грузаў аўтамабільным транспартам, ажыццяўляе рэгістрацыю і ўлік прадпрыемстваў і транспартных сродкаў, што зай-маюцца гэтым. Значная частка іх (аўтацыстэрн) выпрацавала нарматыўны тэрмін эксплуатацыі, што ўстанавіў вытворца.
У Жабінкаўскім раёне налічваецца 11 прадпрыемстваў, якія зай-
маюцца перавозкай нафтапрадуктаў уласным транспартам. Яны карыстаюцца 13 аўтацыстэрнамі. 85 працэнтаў іх ужо выпрацавалі ўстаноўлены тэрмін эксплуатацыі. Ёсць такія аўтацыстэрны ў ААТ “Торфабрыкетны завод “Гатча-Осаўскі” (43 гады), у ПУАП “Азяты” – 35 гадоў. Толькі дзве аўтацыстэрны маюць невялікі тэрмін эксплуатацыі – да 7 гадоў (у ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” і ПМК-19). Дзяржпрамнаглядам ажыццяўляецца пастаянны кантроль за дзейнасцю прадпрыемстваў, які накіраваны на павышэнне ўзроўню бяспекі пры ажыццяўленні перавозкі небяспечных грузаў. Аўтацыстэрны, якія выпрацавалі тэрміны эксплуатацыі, павінны праходзіць тэхнічную дыягностыку, перыядычныя і прамежкавыя праверкі карпусоў цыстэрнаў разам з іх абсталяваннем з мэтай вызначэння магчымасці іх эксплуатацыі ў далейшым.
Дадзеныя праверкі праводзяцца сіламі арганізацый, што маюць акрэдытаваныя лабараторыі. У сувязі з гэтым Дзяржпрамнагляд нагадвае ўсім перавозчыкам пра неабходнасць падачы ў наглядны орган у пяцідзённы тэрмін звестак аб выніках праводзімых праверак і выпрабаванняў цыстэрн з указаннем даты і правяраючага органа, які праводзіў праверку, а таксама аб неабходнасці арганізацыі і ажыццяўлення вытворчага кантролю на прадпрыемстве, распрацоўкі планаў-мерапрыемстваў па паляпшэнні стану бяспекі пры перавозцы небяспечных грузаў, і планаў (праграм) па замене транспартных сродкаў, што выпрацавалі нарматыўны тэрмін службы.
Сяргей БАШЧУК,
старшы дзяржінспектар аддзела нагляду Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top