Шаноўны ўзрост чалавека напоўнены жыццёвымі яркімі падзеямі і светлымі надзеямі. Яго параўноўваюць з восенню. Менавіта таму Дзень пажылых людзей адзначаецца
1 кастрычніка.
У гарадскі Дом культуры на святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню пажылых людзей, сабраліся тыя, чый узрост прынята называць “залатым”, пра якіх гавораць, што яны на парозе жыцця восені. У вісках серабрыстыя нітачкі, а на тварах – маршчынкі-павуцінкі. Спачатку ўсе, хто прыйшоў на свята, з задавальненнем пазнаёміліся з кніжнай выставай “У гармоніі з узростам”. Тут можна было пагартаць кніжкі, аб’яднаныя па тэмах “Здароўе і даўгалецце”, “Жыць у задавальненне”, “Прававы лікбез”, “Кнігі маладосці нашай”, а для людзей са слабым зрокам выставілі цэлую серыю аўдыякніг, абсталявалі мабільнае месца для азнаямлення з аўдыялітаратурай. Побач размясцілася выстава “Творчасць залатымі рукамі” работ наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў. Тут месціліся з густам аздобленыя сувеніры, распісныя гладышыкі, паштоўкі, выкананыя ў стылі квілінгу.
Пасля знаёмства з выставамі маладых душою гасцей запрасілі ў танцавальную залу. Тут таксама прысутнічалі намеснік старшыні райвыканкама Ала Сцяпанаўна Ануфрыюк, начальнік упраўлення працы, занятасці і сацыяльнай абароны райвыканкама Любоў Фёдараўна Селівонік, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі Вера Уладзіміраўна Бортнік, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Раіса Макараўна Мышкавец, старшыня раённай арганізацыі “БелТІЗ” Раіса Сцяпанаўна Ліскова.
Адкрываючы сустрэчу, Ала Ануфрыюк ад імя ўлады выказала словы падзякі лю-дзям, якія сваёй руплівай працай на працягу ўсяго жыцця падымалі эканоміку краіны, клапаціліся пра дабрабыт у сваіх сем’ях, з’яўляліся добрым прыкладам для малодшага пакалення. Ала Сцяпанаўна пажадала прысутным міру і дабра, спакою і згоды ў дамах і каб слёзы з’яўляліся на тварах толькі ад радасці і шчэбету ўнукаў.
Са святам прысутных таксама хораша павіншаваў аматарскі калектыў мастацкай творчасці Брэсцкай гарадской арганізацыі “БелТІЗ” “Берасцейская жывіца”. Спевакі выканалі
шмат мілагучных і жартаўлівых песень пад дружныя апладысменты ўдзячных гледачоў.
Разыходзіліся ўсе з добрым настроем, з надзеяй на новыя цёплыя сустрэчы ў наступныя гады!
Святлана БЯЛЯК.
На здымках: выступае Ала Сцяпанаўна АНУФРЫЮК; Вера Пятроўна Гапонава і Ніна Фёдараўна Русіна адзначылі 90-гадовы юбілей; песні ў выкананні “Берасцейскай жывіцы”.
Фота аўтара.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.