Трэцяе месца ў першынстве

Трэцяе месца ў першынстве

Boxers Touching Gloves Before Fight

З 13 па 17 верасня ў сталіцы адбылося адкрытае першынство Спартыўнага камітэта Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь па боксе сярод моладзі 1998-1999 гадоў нараджэння “Спартыўны прызыў”. У ім прыняў удзел прадстаўнік Жабінкаўскай СДЮШАР – майстар спорту Беларусі па боксе Сяргей Дзятлаў, які выступаў у вагавай катэгорыі да 60 кілаграмаў. Спартсмен правёў два баі. Адзін паспяхова, у якім перамог баксёра-суайчынніка. Другі бой прайграў спартсмену з Польшчы – сёлетняму чэмпіёну сваёй краіны. У выніку Сяргей Дзятлаў стаў трэцім у першынстве. Падрыхтаваў баксёра да спаборніцтваў трэнер Юрый Аўчыннікаў, першы трэнер Сяргея – Мікалай Грыгарук.
Вадзім КУРАЎ, намеснік дырэктара НСУ “СДЮШАР Жабінкаўскага раёна”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro