Домовые книги отменены

Домовые книги отменены

Дамавыя кнігі адмененыя
Чула, што з гэтага года адменены дамавыя кнігі. Навошта гэта зроблена?
В.РЫГОРАВА, г.Жабінка.
Напрыканцы 2010 года Жабінкаўскі райвыканкам прыняў рашэнне аб адмене дамавых кніг і арганізацыі ўліку грамадзян, што пражываюць у аднапакаёвых (блакіраваных) дамах. Падобныя мерапрыемствы праходзяць па ўсёй краіне. Дамы, якія знаходзяцца ў райцэнтры, замацоўваюцца за КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ”, а ў сельскай мясцовасці — за адпаведнымі сельскімі выканаўчымі камітэтамі.
— Гэта дазволіць спрасціць адміністрацыйную працэдуру па атрыманні грамадзянамі розных даведак (у тым ліку аб складзе сям’і, пажыллёвай плошчы, якую займаюць, прапісцы), — паведаміў начальнік аддзялення грамадзянства і міграцыі С.І.Кузьміч. — Раней дамавыя кнігі захоўваліся ва ўласнікаў. Нярэдка ўзнікалі праблемы, калі грамадзяне, напрыклад, гублялі дадзены дакумент. Зараз у тэрмін да 1 мая іх патрэбна здаць.
Немалаважна таксама зазначыць: адмена дамавых кніг ёсць першы этап па ўвядзенні ў Рэспубліцы Беларусь Рэгістра насельніцтва, які існуе практычна ва ўсіх развітых краінах Еўропы. У перспектыве пасля яго ўвядзення аблегчыцца праца дзяржорганаў і простых грамадзян, бо ў рэгістры будуць утрымлівацца шматлікія дадзеныя пра чалавека ад нараджэння і да смерці, лягчэй стане працаваць паводле прынцыпу “аднаго акна”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top