Грыбная казка

Грыбная казка

 

Лета скончылася, але вераснёўскія дзянькі і ночы былі цёплыя. На світанку над лугам слаўся шэры туман, і вяскоўцы казалі: “Грыбы растуць”. Але для збору іх не хапала часу, бо трэба было прыбраць з агарода ўсё вырашчанае за лета, асабліва бульбу – другі хлеб беларусаў.
Прыехала я неяк да дзядулі ў вёску, дапамагла яму зрабіць важныя справы ў хаце і каля хаты, а затым папрасіла: “Дзядулечка, давай заўтра раніцаю пойдзем у лес па грыбы”. Ён пагадзіўся. Прачнуліся раненька-раненька і пачалі збірацца. Дзядуля ўзяў вялікі плецены з лазы кош, мне даў крыху меншы і паклаў у іх па кавалачку хлеба і сакаўному яблыку са свайго сада. “Калі піць захочацца, унучка, тады і з’ядзім па яблычку”, – сказаў дзядуля Фёдар.
Гаспадар абуўся ў гумовыя боты, і мы рушылі праз балотца, за якім віднеўся невялікі лясок. На балоце дзе-нідзе стаялі стажкі сена, якія вяскоўцы не паспелі звезці ў хлявы.
Набліжаліся да ляску. На месцы яго некалі было поле, але з цягам часу гэты куточак зямлі за балотам зарос рэдкім хмызняком, а на ўскрайку ўзнімаліся ў вышыню вялікія прыгожыя асіны. Пад імі расла мяккая густая трава, якая парыжэла пад прамянямі сонца. Калі мы з дзядулем наблізіліся да асін, то ўбачылі, што ў траве рыжэюць шапачкі падасінавікаў. Тут іх было такое мноства, што мы баяліся зрабіць крок, каб не наступіць на маленькі грыбок. “Дзядулечка, я вачам сваім не веру! Хіба ж такое можа быць? Гэта ж казка!” – радасна ўсклікнула я. “Можа быць, унучка. Пэўна, пасля сенакосу сюды ніхто не заходзіў, вось і дачакаліся грыбкі нас з табою”, – адказаў ён усміхаю

o-FATHER-DAUGHTER-facebook

чыся.
Хвілін пятнаццаць-дваццаць – і нашы кошыкі былі даверху напоўнены грыбамі, а ў траве то тут, то там віднеліся рыжанькія шапачкі. Мы стаялі і думалі, куды пакласці астатнія грыбы. Дзядуля зняў з сябе кашулю, зноў зашпіліў гузікі і завязаў рукавы. Атрымалася нешта накшталт мяшка, у які мы паклалі астатнія грыбы. У добрым настроі вярталіся дадому.
Сабралі, але гэта толькі палова работы. Патрэбна прывесці іх у парадак да ночы, каб не змарнаваліся. І мы рушылі да чыгункі. Неўзабаве я была ў родным горадзе. Гараджане сустрэлі мяне хто з зайздрасцю, а хто са здзіўленнем: “Гэтулькі грыбоў! І дзе можна было столькі назбіраць?” “У грыбной казцы пабыла”, – з усмешкай адказвала я.
Галіна ПАСЮК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top