“Моладзь за бяспеку”

“Моладзь за бяспеку”

Logotip-aktsii-Molodezh-za-bezopasnost (1)

Чарговы дзень нараджэння адзначыць у кастрычніку Беларуская моладзевая грамадская арганізацыя выратавальнікаў-пажарных (БМГАВП). Сёлета ў гонар свята ў краіне пройдзе трохтыднёвая акцыя “Моладзь за бяспеку”.
За гэты час актывісты БМГАВП разам з супрацоўнікамі МНС акажуць шэфскую дапамогу шматдзетным сем’ям, адзінокапражываючым пенсіянерам, ветэранам і інвалідам. На наступным этапе наведаюць агульнаадукацыйныя ўстановы, сацыяльныя прытулкі і дамы-інтэрнаты. Сваіх равеснікаў актывісты бліжэй пазнаёмяць з арганізацыяй, распавядуць пра дзейнасць юных выратавальнікаў і прадставяць забаўляльную праграму.
Фінальнае мерапрыемства на Жабінкаўшчыне пройдзе 14 кастрычніка ў раённым сацыяльна-педагагічным цэнтры і будзе прымеркавана да святкавання Дня маці. Да слова, у нашым раёне сябрамі БМГАВП з’яўляюцца больш за тысячу хлопчыкаў і дзяўчынак.
Аднак, акцыя “Моладзь за бяспеку” – гэта ўсяго толькі невялікая частка таго, чым жыве арганізацыя. Штогод пад эгідай Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных праходзіць мноства прафілактычных, навучальных, спаборніцкіх і забаўляльных мера-прыемстваў, непасрэднымі ўдзельнікамі якіх становяцца юныя выратавальнікі. Сёння ніводнае значнае мерапрыемства як у рэспубліцы, так і ў абласных цэнтрах, няхай гэта будзе ўшаноўванне ветэранаў ці свята для навучэнцаў, не абыходзіцца без БМГАВП: усюды яе актывісты не толькі жаданыя госці, але і непасрэдныя ўдзельнікі.
Пры падтрымцы Міністэрстваў адукацыі і культуры, Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства штогод праводзяцца рэспубліканскія мерапрыемствы і акцыі, накіраваныя на прапаганду прафесіі выратавальніка-пажарнага, на навучанне насельніцтва і працуючых, дзяцей і моладзі асновам бяспекі жыццядзейнасці, на папулярызацыю БМГАВП і прыцягненне ў арганізацыю новых сяброў. Ужо сталі традыцыйнымі агляд-конкурс дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачамі дзяцей”, дзіцячы палявы лагер “Выратавальнік”, “Злёт юных выратавальнікаў-пажарных”, конкурс “Школа бяспекі”, акцыі: “Моладзь за бяспеку”, “Бяспека ў кожны дом”, “Канікулы без дыму і агню” і шматлікія іншыя.
Беларуская моладзевая грамадская арганізацыя выратавальнікаў-пажарных – гэта адна вялікая сям’я, што аб’ядноўвае тысячы аднадумцаў, якія ўсе разам хварэюць за адну агульную справу. А калі вобласць інтарэсаў, імкненні і пастаўленыя мэты адзіныя, то і магчымасці для іх дасягнення бязмежныя!
Таццяна МАРТЫНАВА, спецыяліст групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Жабінкаўскага РАНС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro