IMG_8866Генадзь Сцяпанавіч Камянец нарадзіўся ў вёсцы Вялікі Лес Драгічынскага раёна 7 жніўня 1976 года. Адразу пасля школы паступіў у Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, які скончыў у 1997 годзе і атрымаў спецыяльнасць “бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт”. Яго першае месца працы – кантрольна-рэвізійнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці. У фінансавым упраўленні вобласці працаваў старшым і вядучым кантралёрам-рэвізорам аддзела аргработы і ведамаснага кантролю.
У 2000-ым годзе Генадзь Сцяпанавіч пераходзіць на працу ў Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці, дзе займаецца кантролем за бюджэтам, бюджэтна-фінансавай і сацыяльнай сферамі. З 2002 года ён працуе ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы Брэста і Кобрына. Быў начальнікам сектара эканомікі і аплаты працы КУШВП “Брэсцкая гарадская гаспадарка”, начальнікам аддзела эканомікі, аплаты працы і цэн Брэсцкага абласнога ўнітарнага прадпрыемства “Упраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі” і намеснікам дырэктара па эканоміцы КУШВП ЖКГ “Кобрынская ЖКГ”. У 2009 годзе ён закончыў Акадэмію ўпраўлення пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, атрымаў спецыяльнасць “дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай”. Тры гады (з 2012-га па 2015-ы) быў галоўным эканамістам КУШВП “Брэсцкая кацельная гаспадарка”. Апошняе месца яго працы перад прыходам у Жабінку – намеснік дырэктара па эканоміцы і збыту КУШВП “Брэсцкі смеццеперапрацоўчы завод”.
23 жніўня гэтага года Генадзь Сцяпанавіч Камянец назначаны дырэктарам КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ”.
Жанаты. Жонка Наталля Анатольеўна – бухгалтар КВУП “Брэсцкі смеццеперапрацоўчы завод”. У сям’і гадуюцца дзве дачкі. Даша – вучаніца СШ № 7 г. Брэста, Марыя наведвае дзіцячы сад.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top