У цёмны час сутак будзьце прыкметнымі

У цёмны час сутак будзьце прыкметнымі

3fev19

Нягледзячы на работу, якая праводзіцца органамі ўнутраных спраў у павышэнні ўзроўню абароненасці насельніцтва ад дарожна-транспартнага траўматызму, абстаноўка на дарогах вобласці застаецца складанай.
Як і раней асноўная прычына гібелі людзей – наезды на пешаходаў і веласіпедыстаў, асабліва на тых, якія не пазначылі сябе ў цёмны час сутак святлоадбіўнымі элементамі, і тых, што знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення.
Толькі за мінулы перыяд бягучага года на дарогах Брэстчыны з удзелам пешаходаў адбылося 93 дарожна-транспартныя здарэнні, у выніку якіх 10 чалавек загінулі і 85 атрымалі раненні рознай ступені цяжару. З удзелам веласіпедыстаў зарэгістраваны 27 ДТЗ, у выніку якіх 5 чалавек загінулі і 25 атрымалі раненні.
З мэтай стабілізацыі абстаноўкі з аварыйнасцю, выключэння развіцця негатыўных тэндэнцый, прафілактыкі і папярэджання дарожна-транспартнага траўматызму на тэрыторыі Жабінкаўскага раёна з 23 верасня па 2 кастрычніка бягучага года праводзіцца дэкада па папярэджанні ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў пад назвай “Бяспечная восень!”.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што пешаход абавязаны пры руху па краі праезнай часткі дарогі ў цёмны час сутак абазначыць сябе святлоадбіўнымі элементамі. За пурашэнне Правілаў дарожнага руху пешаход будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе папярэджання ці штрафа ў памеры ад 1 да 3 базавых велічыняў. За парушэнне ПДР, здзейсненае ў стане ап’янення, штраф узрастае ад 3 да 5 базавых велічыняў.
Памятайце, што ў цёмны час сутак вадзіцель заўважае пешахода на дарозе пры блізкім святле фар за 30-40 метраў, а гэтага недастаткова, каб пазбегнуць наезду! Калі пешаход выкарыстоўвае святлоадбіўныя элементы, то гэтая адлегласць павялічваецца да 140 метраў, а пры далёкім святле фар – да 500! Задумайцеся, што менавіта гэтыя маячкі, якія свецяцца ў цемры, засцерагуць вас на дарозе і зберагуць жыццё!
Андрэй МЯДЗВЕДЗЬ, начальнік АДАІ Жабінкаўскага РАУС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro