Александр Якобсон навестил предприятия Брестчины

Александр Якобсон навестил предприятия Брестчины

18 студзеня г.г. кіраўнік галоўнага кантрольнага органа краіны Аляксандр Якабсан наведаў прадпрыемствы Брэстчыны. Вялікую ўвагу ён надаў вывучэнню сітуацыі на прадпрыемствах, якія займаюцца перапрацоўкай малака. На гэты раз Аляксандр Якабсан разам са старшынёй Брэсцкага аблвыканкама Канстанцінам Сумарам пазнаёміўся з дзейнасцю Пружанскага малочнага камбіната і СТАА “ЮНІМІЛК-Пружаны”. Сёння два камбінаты працуюць з прыбыткам, моцна “стаяць на нагах”. Але ёсць тут і праблемы. З-за недахопу малочнай сыравіны магутнасці заводаў загружаны крыху больш чым напалавіну. Кіраўнік Камітэта сустрэўся з калектывамі прадпрыемстваў, пагутарыў з работнікамі і выслухаў іх прапановы. Яго цікавілі ўзровень аплаты працы, погляд рабочых на перспектывы развіцця прадпрыемстваў.
А.Якабсан пазнаёміўся з рэалізацыяй інвестыцыйнага праекта — будаўніцтва ў Брэсце смеццеперапрацоўчага завода. Увядзенне аб’екта ў эксплуатацыю запланавана на другі квартал г.г. Цяпер вядуцца работы на будаўніцтве механіка-біялагічнай устаноўкі для апрацоўкі цвёрдых бытавых адходаў. Усе работы выконваюцца ў тэрмін. Першая чарга аб’екта — устаноўка для апрацоўкі глею і ападкаў сцёкавых водаў — ужо ўведзена ў эксплуатацыю.
У той жа дзень А.Якабсан правёў нараду ў калектыве Камітэта дзяржкантролю Брэстчыны з удзелам на ёй старшыні аблвыканкама К.Сумара, кіраўнікоў кантралюючых, праваахоўных і судовых органаў нашай вобласці, а таксама дырэктараў буйнейшых прадпрыемстваў рэгіёна. Кіраўнік КДК адзначыў, што неабходна актывізаваць прафілактычную дзейнасць. Паводле яго слоў супрацоўнікі дзяржкантролю павінны працаваць з прадпрыемствамі, расказваць ім аб праблемах і памылках, якія дапусцілі іншыя. Мерапрыемствы прафілактычнага характару павінны стаць сістэмнымі ў рабоце. Вынікам іх павінны стаць зніжэнне колькасці эканамічных злачынстваў і парушэнняў. Гэтыя мерапрыемствы трэба весці непасрэдна ў дыялогу ўладаў і бізнэсу, як прадугледжвае Дырэктыва №4 “Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымулявання дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top