Папілі ўкрадзенага піва. Чым абярнулася?

Папілі ўкрадзенага піва. Чым абярнулася?

h-g1OXuEqe8

Нават дзеткі садзікавага ўзросту ведаюць, што браць чужое – дрэнна. А вось маладыя людзі з гэтай гісторыі звычайную ісціну забыліся. Здарылася яна сёлета 1 ліпеня ў мікрараёне цукровага завода.
Непаўнагадовы Мельнічук Андрэй, навучэнец трэцяга курса УА “Бярозаўскі дзяржаўны прафесійны ліцэй будаўнікоў” і жывёлавод ААТ “Жабінкаўскі” Шпакаў Максім прадоўжылі сваю дзённую сумесную прагулку далёка за поўнач. Апошні, дарэчы, меў пакаранне – пазбаўленне волі на два гады з адтэрміноўкай яго на год. 12 лютага 2016 года судом Жабінкаўскага раёна яна была прадоўжана на адзін год. Абодва пад час прагулкі знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Відаць, алкаголь і падштурхнуў хлопцаў на крадзеж піўной прадукцыі з халадзільнай вітрыны, размешчанай насупраць гандлёвага кіёска “Гном” на вуліцы Калініна. Яны наўмысна таемна ўкралі 17 бутэлек піва ў рознай ёмістасці на агульную суму 62 рублі 91 капейка. Належала яно пацярпелай, індывідуальнаму прадпрымальніку Святлане Лявонцьеўне Дошчык.
Думка займець бясплатна алкагольнага напою ўзнікла ў той час, калі праходзілі паўз халадзільнік з півам ля павільёна “Гном”. Яны заўважылі, што на ім няма замкоў. Пад час крадзяжу побач нікога не было і злодзеяў ніхто не спыніў. Мельнічук Андрэй прызнаўся на су-дзе, што зняў накрыўку ад халадзільніка і паставіў яе ля дрэва. Потым ён ірвануў за дзверы. Калі магнітны замок з іх вылецеў, пачаў даставаць піва і перадаваць Шпакаву, які стаяў побач. Колькі бутэлек той паклаў у рукзак – не памятае. Затым дастаў і паставіў на зямлю яшчэ 3-4 ёмістасці з напоем, прычыніў халадзільнік і накінуў зверху накрыўку. Узяў бутэлькі ў рукі і пайшоў за сябрам.
Прыйшлі да цеплавых труб, дзе пакінулі Кізь іх чакаць. Ці расказвалі ёй пра крадзеж, хлопцы не памяталі. А калі выпадкова сустракалі іншых сяброў, то запрашалі ў кампанію і распівалі піва то на стадыёне, то за гаражамі на вуліцы Заводская, але пра крадзеж нікому з іх не намякалі. Ап’яненне шмат выкрасліла з памяці, таму хлопцы на судзе пагадзіліся, што ўкралі менавіта 17 бутэлек піва.
Суд прааналізаваў сабраныя па справе доказы ў сукупнасці, ацаніў іх і прыйшоў да высновы, што віноўныя ўчынілі таемны крадзеж маёмасці групай, дзеянні якіх кваліфікуюцца паводле часткі 2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Пры вынясенні пакарання ўлічваўся характар і ступень грамадскай небяспекі здзейсненага злачынства, абставіны, асобы абвінавачаных, канкрэтна зробленае імі. Алкагольнае ап’яненне суд прызнаў абцяжваючай абставінай.
Кіруючыся арт. 359-361 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса суд прызнаў гр. Мельнічука вінаватым у таемным крадзяжы маёмасці групай асобаў і прызначыў яму прымусовыя меры выхаваўчага характару, а менавіта перасцярогу і абмежаванне свабоды ў вольны час на шэсць месяцаў, а гр. Шпакаву за крадзеж – пакаранне ў выглядзе пазбаўлення яго волі на адзін год. У адпаведнасці з ч. 1 арт. 73 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь па сукупнасці прыгавораў шляхам частковага далучэння да вынесенага пакарання неадбытай часткі яго паводле прыгавору суда Ленінскага раёна г. Брэста ад 14 студзеня 2015 года канчаткова, Шпакаў Максім пазбаўлены волі на два гады адзін месяц з адбыццём пакарання ў выпраўленчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Таццяна ЖАРЫНАВА, памочнік пракурора раёна.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro