Каб не адбылося няшчасных выпадкаў

Каб не адбылося няшчасных выпадкаў

1352369700_kaban1

Ноччу з 12 на 13 верасня пад час палявання на дзіка, арганізаванага Кобрынскай РАС РДГА “БТПР”, паўночней вёскі Плянта Кобрынскага раёна, паляўнічы выстраліў з ружжа карцеччу ў дзіка. У выніку здарылася вогнестрэльнае раненне ў сэрца іншаму паляўнічаму, які памёр.
Прычынай з’явілася парушэнне правілаў бяспекі на паляванні, а менавіта, пацярпелы паляўнічы нікога не папярэдзіў, у тым ліку і кіраўніка палявання, самастойна пакінуў вызначанае для яго месца ва ўгоддзях і рухаўся па лесе.
Гэтая трагедыя не першая сярод паляўнічых Брэстчыны праз парушэнне правілаў палявання. Так, у жніўні у Маларыцкім раёне загінуў берасцеец, які хацеў парыбаліць сеткамі на Асіпоўцы ля вёскі Малыя Дарапеевічы. Калі рыбалоў знаходзіўся ў вадзе за чаротам, на аўтамабілі пад’ехаў паляўнічы. Ён, відаць, палічыў, што там знаходзіцца вадаплаўная птушка, зрабіў выстрал, шрот трапіў у шыю рыбалову, які загінуў. Калі заўважыў, што ад стрэлу загінуў чалавек, збег з месца злачынства, але быў затрыманы ў Брэсце. Паводле гэтага факта праводзіцца папярэдняе расследаванне.
Тое, што здарылася, з’явілася грубейшым парушэннем патрабаванняў тэхнікі бяспекі пры паляванні (стральба на шум, шорах, па няясна бачнай цэлі). На кукурузным полі паблізу вёскі Баравікі Пружанскага раёна пад час незаконнага палявання на дзіка паляўнічы зрабіў выстрал на гук, што прывяло да смерці свайго 53-гадовага сябра. Пра здарэнне вінаваты сам паведаміў у праваахоўныя органы. У прычынах трагедыі разбіраецца следства.
Спецыялісты дзяржаўнай інспекцыі неаднойчы акцэнтавалі ўвагу на неабходнасці безумоўнага захавання правілаў бяспекі пад час палявання. Нагадаю, што паляўнічым заўсёды трэба памятаць: зброя – гэта крыніца павышанай небяспекі. Таму катэгарычна забараняецца накіроўваць яе, калі яна зараджана ці не, на чалавека і свойскіх жывёл ці ў месцы іх размяшчэння. Яшчэ нельга без неабходнасці страляць, узводзіць куркі, трымаць безкурковую зброю з адкрытым засцерагальнікам.
Нагадваю, што паляўнічая зброя павінна быць разра-джана пры пераадоленні розных перашкод (агароджаў, бураломаў, каналаў і інш); пры пераходзе па кладках праз рэчкі, ручаі; пераездзе з аднаго загона ў другі, перад пасадкай у транспарт; падыходзе да населенага пункта, месца прывалу і збору; інш.
Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і паляваня, зацверджанымі Указам Прэзідэнта Беларусі, забаронена: выкарыстоўваць паляўнічую зброю, якая мае тэхнічныя няспраўнасці; прымяняць патроны, што не адпавядаюць прымяняемай паляўнічай зброі; даставаць сабранае ружжо за ствол з лодкі, павозкі, санак ці іншага транспарту; страляць на шум, шорах, па слабабачнай цэлі, у тумане, у моцны снегапад, пры змярканні, супраць сонца і пры іншых умовах дрэннай бачнасці, а таксама па птушцы, якая ляціць ніжэй за 2,5 метра ва ўмовах абмежаванай бачнасці; страляць у накіраванні людзей, населеных пунктаў, сельскагаспадарчых жывёл, транспартных сродкаў з вогнестрэльнай гладкаствольнай паляўнічай зброі на адлегласці не менш як 500 метраў да іх і з вогнестрэльнай паляўнічай зброі з наразным ствалом – не менш як 2 кіламетры; страляць з лодкі праз весляроў і іншых паляўнічых, што знаходзяцца ў лодцы; дабіваць прыкладам параненую жывёлу, інш.
Паляўнічы можа страляць толькі, тады калі пераканаецца ў тым, што ў накіраванні стрэлу няма людзей ці свойскіх жывёл.
Брэсцкая міжраённая інспекцыя заклікае кожнага паляўнічага дасканала вывучыць і памятаць патрабаванні тэхнікі бяспекі пры ажыццяўленні палявання. Веданне гэтых патрабаванняў дазволіць вам пазбегнуць трагедыі.
Віталь СІРЭНКА, намеснік начальніка Брэсцкай міжраённай інспекцыі аховы
жывёльнага і расліннага свету.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro