Няхай веды пра вакцынацыю падштурхнуць да прышчэпак

Няхай веды пра вакцынацыю падштурхнуць да прышчэпак

53ce9d452ea71_1406049605

Надыходзіць час правядзення вакцынапрафілактыкі насельніцтва ў раёне супраць грыпу. Што трэба ведаць і зрабіць, каб папярэдзіць інфекцыю? На гэтае пытанне адказала памочнік урача-эпідэміёлага райЦГЭ Таццяна Маркоўская.

– Інфекцыю, вядома, лягчэй і танней папярэдзіць. У свеце пакуль не прыдумалі нічога лепшага, чым прафілактычныя прышчэпкі. Спецыяльная вакцына можа засцерагчы чалавека ад гэтай цяжкай хваробы.
Вакцынацыя праводзіцца восенню, з тым, каб на пачатак эпідсезона ў прышчэпленага чалавека мог выпрацавацца імунітэт. На працягу двух тыдняў пасля вакцынацыі сфарміруецца ахоўны ўзровень антыцелаў супраць віруса грыпу, які засцеражэ ад захворвання грыпам на 12 месяцаў.
У нашай краіне для імунізацыі насельніцтва выкарыстоўваюцца інактываваныя грыпозныя вакцыны, якія не ўтрымліваюць жывога віруса грыпу. Яны на сённяшні дзень з’яўляюцца самымі бяспечнымі. Пасля прышчэпкі рэкамендуецца пазбягаць стамляльнасці і пераахалоджвання. Харчаванне павінна быць рацыянальным, з дастатковай колькасцю бялкоў, яго недахоп, як і вітамінная недастатковасць зніжае інтэнсіўнасць фарміравання імунітэту.
Сёлета імунізацыя насельніцтва супраць грыпу будзе праводзіцца вакцынай Грыпол Плюс-БелМед (Беларусь), якая ўтрымлівае тры штамы віруса грыпу. Мясцовыя і агульныя рэакцыі на ўвядзенне вакцыны, як правіла, адсутнічаюць ці назіраецца нязначнае пачырваненне скуры, хваравітасць у месцы ўвядзення вакцыны, вельмі рэдка павышаецца тэмпература, узнікаюць галаўны боль, пяршэнне і болі ў горле, якія знікаюць самастойна на працягу 1-2 сутак.
У якім выпадку нельга рабіць прышчэпкі? Рашэнне аб супрацьпаказаннях прымае ўрач пасля агляду і апытання пацыента. Да часовых супрацьпаказанняў перад вакцынацыяй адносяцца вострае захворванне ці абвастрэнне хранічнай хваробы. Пасля нармалізацыі стану ці пераходу хранічнага захворвання ў стадыю рэмісіі можна рабіць прышчэпку.
Вакцынацыя супраць грыпу рэкамендуецца не толькі для дзяцей, пажылых і асобаў групы рызыкі, але і для ўсяго насельніцтва – як метад індывідуальнай засцярогі ад хваробы. Акрамя таго даўно вызначана карысць прышчэпак і з фінансавага боку: платная вакцынацыя ў дзесяць разоў танней за лячэнне захворвання. Правядзенне яе ў дзяцей прыкметна скарачае колькасць бальнічных лістоў па доглядзе за імі ў перыяд эпідэміі. Словам, своечасовая імунізацыя насельніцтва дапаможа сем’ям не хварэць на грып, таму што лячыць яго намнога складаней, чым пастарацца не захварэць.
Запісала Людміла КОСЦІНА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro