Паважаныя жыхары горада і раёна! Дзеці, бацькі, бабулі і дзядулі!

Паважаныя жыхары горада і раёна! Дзеці, бацькі, бабулі і дзядулі!

271661
Запрашаем вас прыняць удзел у раённым конкурсе сумеснай творчасці бацькоў і дзяцей «Рознакаляровыя фантазіі».
Конкурс вырабаў з прыроднага матэрыялу праводзіцца ў дзвюх намінацыях: «Цуд з агарода» (работы з садавіны і гародніны); «Усмешка восені» (работы з прыроднага матэрыялу (лісце, галінкі, плады, насенне і г.д.)).
У конкурсе ўдзельнічаюць вырабы ў любой тэхніцы выканання на плоскасці або ў выглядзе малой скульптурнай формы з любога прыроднага матэрыялу.
Крытэрыі ацэнкі:
1) арыгінальнасць вырабу;
2) выкарыстанне некалькіх прыродных матэрыялаў у адной рабоце;
3) арыгінальнасць назвы і суправаджэння работы.
Узнагароды ўдзельнікам: дыплом – за перамогу ў конкурсе; грамата – за ўдзел.
Конкурсныя вырабы прымаюцца ў гарадскім Доме культуры да 12 кастрычніка.
Падвядзенне вынікаў конкурсу сумеснай творчасці бацькоў і дзяцей «Рознакаляровыя фантазіі» пройдзе 15 кастрычніка ў рамках раённага свята «Пакроўскі кірмаш».
Даведкі па тэлефоне 2-32-33.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro