Раённы конкурс мамфі «Сто ўсмешак нашых мам»

Раённы конкурс мамфі «Сто ўсмешак нашых мам»

00670288

Яна падарыла жыццё, клапацілася і хвалявалася.
Яна выхавала, навучыла думаць і марыць.
Яна – самая добрая чараўніца на ўсім белым свеце! Вы, вядома, зразумелі, пра каго мы гаворым!
Мама, хросная або першая настаўніца – у кожнага з нас ёсць самы блізкі чалавек, якому мы бясконца ўдзячныя. Што для дзіцяці, маленькага або вялікага, можа быць больш цудоўным за ЯЕ ўсмешку. Для матуляў самае дарагое ў жыцці – любоў і ўважлівасць дзяцей.
Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, газета «Сельская праўда», грамадскія арганізацыі Жабінкаўшчыны аб’ядналіся ў жаданні ўбачыць як мага больш матуліных шчаслівых усмешак. Мы хочам, каб самы блізкі чалавек усміхнуўся вам і ўсім навакольным.
Напярэдні Дня маці прапануем зрабіць прыемны сюрпрыз! Прышліце ў газету творчую працу ў адным з відаў:
1) фотаздымак сябе з мамай (ці з той, хто вам таксама блізкі) і невялікую гісторыю з апісаннем таго, чаму яна вас навучыла і за што вы ёй удзячныя;
2) невялікую гісторыю пра сваю маму, яе кемлівасць або прызнанне ў любові самаму роднаму чалавеку
Зрабіце, і хай маміны ўсмешкі сагрэюць увесь свет і ваша сэрца!
Характарыстыкі фотаздымка: гарызантальны / вертыкальны здымак фармату JPEG, з дазволам не менш 520 на 520 пікселяў, фізічны памер не больш за 5 мегабайт.
Тэрміны падачы конкурсных работ з 22 верасня па 12 кастрычніка. Падвядзенне вынікаў 14 кастрычніка ў межах святкавання Дня маці.
Лепшыя работы будуць апублікаваны ў газеце «Сельская праўда». Удзельнікі ўзнагароджаны дыпломамі за перамогу ў конкурсе.
Даведкі па тэлефоне 2-32-33.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top