Сябруйце з “Сельскай праўдай” і падказвайце тэмы

Сябруйце з “Сельскай праўдай” і падказвайце тэмы

газета

Заканчваецца трэці квартал 2016 года. Як склаўся ён для калектыву раённай газеты “Сельская праўда”? Паводле вынікаў першага паўгоддзя раёнка спрацавала з прыбыткам. Такога поспеху творчы калектыў жабінкаўскіх карэспандэнтаў дабіўся ўпершыню і не страціў свае пазіцыі ў наступныя месяцы. У тым, што газета стала прыбытковай, заслуга не толькі журналістаў, якія імкнуцца на старонках газеты аб’ектыўна асвятляць падзеі, што адбываюцца на Жабінкаўшчыне, своечасова паведамляюць пра іх, не забываюць расказваць пра чалавека-рупліўцу, творцу, рамесніка, прадпрымальніка, чым пашыраюць кола сваіх прыхільнікаў. Дапамаглі, вядома, трапіць у лік рэнтабельных калектываў Жабінкаўшчыны нашы рэкламадаўцы, паштальёны, на якіх “ляжыць” у асноўным падпісная кампанія, а таксама распаўсюджвальнікі газет, якія займаюцца грамадскім даручэннем ахвотна, без усялякага прымусу, таму што самі шмат чытаюць і, вядома, паважаюць і цэняць друкаванае слова.
Працуюць грамадскія распаўсюджвальнікі ў Жабінкаўскай дыстанцыі пуці (Уладзімір Скачыкоўскі), у ПМК-10 (Марыя Нікіцюк) і ва УАЗ “Жабінкаўская цэнтральная раённая бальніца” (Вера Юдчыц). З апошняй сустрэліся, каб пазнаёміць з ёю і нашых чытачоў.
Вера Лявонцьеўна ў калектыве жабінкаўскіх медыкаў працуе чвэрць стагоддзя, праводзіць падпіску апошнія чатыры гады, раней гэтым займаліся медыцынскія сёстры ў аддзяленнях. Па просьбе галоўнага ўрача райбальніцы Анатоля Лаўрукевіча грамадскае даручэнне пераклалі на інжынера па ахове працы Веру Юдчыц. Не памыліліся, яна арганізоўвае падпіску ўмела (паквартальна), тактоўная з людзьмі, калі трэба, па-тлумачыць, аб чым піша тое ці іншае выданне, балазе, сама шмат чытае перыёдыкі. Не ўсё тое выпісвае, нешта купляе ў розніцу, асабліва ў дарогу, калі едзе цягніком.
Вера Лявонцьеўна прызналася, што агітуе за “Сельскую праўду”. “Ну, як гэта не ведаць раённых навін!?” – кожнаму гаворыць яна. Пастаяннымі падпісчыкамі мясцовага друкаванага выдання з’яўляюцца сем’і Лаўрукевіч, Карповіч і Дарагакупец. На працягу многіх гадоў сябрамі раёнкі з’яўляюцца ўрачы Вольга Страйсцян і Людміла Ігнацюк, старшая медыцынская сястра паліклінікі Тамара Рынчук, вартаўнік Ніна Пячко, медсястра Ала Краўцова.
Маладыя ўрачы, як заўважыла распаўсю-джвальнік, не згаджаюцца на сяброўства з раённай газетай. Тлумачаць тым, што чытаюць на сайце, дый пра моладзь, яе праблемы, набыткі мала пішацца. Апошнім часам зацікавіліся фотаздымкамі маладых пар, якія заключаюць шлюбы ў загсе. Некаторыя прапаноўваюць разнастаіць тэматычныя старонкі, а то рэгулярна выходзяць толькі “Плынь”, “Здароўе” і “Жаночая альтанка”. Асабіста Вера Лявонцьеўна любіла парады, што друкаваліся на старонцы “Дом. Сад. Агарод”.
Падпісная кампанія на апошні квартал завяршаецца. Што выпісвалі людзі ў белых халатах? “Медыцынскі веснік”, “Сельскую праўду”, “Аргументы і факты”, “Камсамольскую праўду”. Некаторыя аформілі, напрыклад, падпіску сябрам, знаёмым у падарунак за межы вобласці. На жаль, не на “Сельскую праўду”, хоць нам, карэспандэнтам, гэтага вельмі хацелася б. Скажу, што яе на 20 верасня падпісалі амаль 45 экзэмпляраў. Вера Лявонцьеўна спадзяецца, што некаторыя яшчэ прадоўжаць сяброўства.
І закончыць свой допіс хачу словамі: “Сябруйце з “Сельскай праўдай” і падказвайце тэмы для карэспандэнцый, а мы пастараемся творча падысці да іх распрацоўкі”.
Людміла Косціна.
На здымку: грамадскі распаўсюджвальнік перыёдыкі Вера ЮДЧЫЦ з падпісчыцай
фельчарам-лабарантам Ірынай ВОЙЦІК. 

Фота Святланы БЯЛЯК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro