Дзеля чыстага паветра і свайго здароўя

Дзеля чыстага паветра і свайго здароўя

velosiped-890x395

Хаця б на адзін дзень аўтамабілістам і матацыклістам прапаноўваецца адмовіцца ад транспартных сродкаў, што працуюць на паліве, перасесці на веласіпед, аддаць перавагу пешаходнаму спосабу перамяшчэння ці грамадскаму транспарту.
Традыцыя праводзіць дзень без аўтамабіля нарадзілася ў 1998 годзе ў Францыі. Тады яго адзначылі ўсяго каля двух дзясяткаў гарадоў. З 2000 года такія дні сталі праходзіць ва ўсім свеце. Наша краіна сёлета ў дзявяты раз прыме ўдзел у гэтай акцыі. Яе асноўная мэта – звярнуць увагу на сур’ёзную экалагічную праблему, якая звязана з забруджваннем атмасфернага паветра ў гарадах, і прыцягнуць да яе рашэння як мага больш людзей.
Дарэчы, на долю аўтамабіляў прыходзіцца да 80% выкідаў у атмасферу забруджвальных рэчываў. Па Беларусі за суткі з выхлапных труб аўто іх вылятае больш за 2,5 тысячы тон. У нашай краіне налічваецца больш за 3 мільёны аўтамабіляў, у Брэсцкай вобласці – больш за 700 тысяч.
У сярэднім пры прабегу аўтамашынай у год 15 тысяч кіламетраў спальваецца больш за дзве тоны паліва і спажываецца каля 30 тон паветра. Пры гэтым у атмасферу выкідваецца каля 700 кілаграмаў чаднага газу, 400 кілаграмаў дыяксіду азоту, 230 кілаграмаў вуглевадародаў і іншых забруджвальных рэчываў, агульная колькасць якіх перавышае 200 найменняў. І гэта толькі ад адной машыны, а іх на нашых дарогах мноства.
Хімічныя злучэнні ў складзе выхлапных газаў неспрыяльна ўплываюць на дыхальную і сардэчна-сасудзістую сістэмы чалавека, выклікаюць паслабленне імунітэту, што прыводзіць да абвастрэння хранічных захворванняў. Толькі ўявіце, што ў наш час самая вялікая частка забруджвальных атмасферу рэчываў, а гэта больш за 80%, паступае ад аўтатранспарту, які выкарыстоўваецца для асабістых, вытворчых і службовых патрэб.
Што ж можам зрабіць мы? Унесці невялікі ўклад у агульную справу – 22 верасня адмовіцца ад аўтамабіля і выбраць іншы спосаб перамяшчэння: веласіпед, ролікі ці прайсціся пешшу. Падлічана, што за адзін дзень правядзення акцыі, за кошт змяншэння колькасці аўтамашын, можна прадухіліць выкіды забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра ў аб’ёме каля 400 тон.
Жабінкаўская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя звяртаецца да ўсіх аўтамабілістаў з просьбай падтрымаць акцыю “Дзень без аўтамабіля” і адмовіцца ад асабістага транспарту на карысць чыстага паветра і свайго ўласнага здароўя.
Сяргей ШЫК, начальнік Жабінкаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top