Як захаваць здароўе?

Як захаваць здароўе?

1207988-170935-4x211742

22-24 верасня ў Брэсце ў лёгкаатлетычным манежы адбудзецца ХІІ Міжнародная выстава-кірмаш “Садзейнічанне здароваму ладу жыцця – 2016”. Традыцыйна яе арганізатарамі з’яўляюцца Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт, ДУ “Брэсцкі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя”, УП “Брэсцкае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты”.
У праграме экспазіцыя тавараў і паслуг, дыягнастычныя даследаванні, кансультацыі спецыялістаў абласных і гарадскіх устаноў аховы здароўя, лекцыі і прэзентацыі: “Сардэчна-сасудзістыя захворванні папярэдзім разам”, “Асновы травалячэння”, “Прафілактыка алергічных захворванняў”, “Сучасныя аспекты захавання і ўмацавання здароўя”, іншыя.
На выставе-кірмашы адбудуцца таксама майстар-класы: “Чароўныя чаі Альхона”, “Араматычныя сашэ”, “Лялькатэрапія”, “Фігурная нарэзка гародніны і фруктаў”, “Пляценне з паперы”, “Стэп-аэробіка”.
У першы дзень адбудзецца ўзнагароджванне пераможцаў абласных конкурсу “Здаровая сям’я” і агляду-конкурсу творчых работ па прапагандзе здаровага ладу жыцця сярод работнікаў устаноў аховы здароўя, навучэнцаў медыцынскіх каледжаў.
Праграмай прадугледжаны шэраг спартыўных, музычна-забаўляльных і інфармацыйна-пазнаваўчых мерапрыемстваў. Гэта майстар-клас “У спартзале з алімпійцамі”, паказальныя выступленні: футбалістаў, ролер-школы, фігурная язда на веласіпедзе, велатрыял.
Прадугледжана шмат конкурсаў і віктарын. Вось некаторыя з іх: “Фармэрудыт”, “Вясёлая вітамінапрафілактыка”, “Адгадай расліну”… Пераможцы атрымаюць падарункі.
На працягу выставы-кірмашу будуць праводзіцца дэгустацыі травяных чаёў і прадукцыі рэстарана “Беларусь”, дыетычнай ежы, страў па рэцэптах нацыянальнай кухні.
На закрыцці выставы-кірмашу будуць уручацца дыпломы за актыўнасць.
Людміла ВОЛЬЧЫК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro