Свята дзейсных, актыўных, ініцыятыўных

Свята дзейсных, актыўных, ініцыятыўных

Піянеры Жабінкаўшчыны адзначылі 26-ы дзень нараджэння Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Свята, прымеркаванае да гэтага дня, адбылося ў раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі.

IMG_8385Вядучая мерапрыемства – педагог-арганізатар Жабінкаўскага РЦТДіМ і старшыня раённага савета ГА “БРПА” Юлія Гарбуз – паведаміла прысутным, што сёння ў рэспубліцы каля 650 тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак разам са сваімі важатымі працягваюць гісторыю піянерыі. З кожным годам грамадскае аб’яднанне папаўняецца новымі сябрамі, расце колькасць сацыяльна значных праектаў і праграм, аўтарамі якіх з’яўляюцца самі дзеці.
Пра жыццё піянераў 60-ых гадоў расказала прысутным ганаровы госць свята – былы актывіст піянерскага і камсамольскага руху, першы сакратар Камянецкага раённага камітэта камсамола Тамара Барысюк. Тамара Дзмітрыеўна адзначыла: ёй прыемна бачыць, што тыя традыцыі і справы, якія былі ў піянераў 60-80-х гадоў, жывыя і цяпер, іх перанялі і множаць сучасныя прадстаўнікі піянерскага руху. Гэта работа з малодшымі школьнікамі, шэфства над ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, працоўныя дэсанты, святкаванне значных піянерскіх дат і многае іншае. Усім вядома, што на дні нараджэнні прыходзяць з падарункамі. Тамара Дзмітрыеўна перадала раённай піянерскай арганізацыі зборнік піянерскіх IMG_8412песень 1981 года выдання, дзе змешчаны словы і ноты твораў, што спявалі раней. Госця падаравала таксама блакнот і каляндарык, выпушчаныя спецыяльна да 85-годдзя саюзнай піянерыі, якое шырока адзначалася ў нашай краіне ў 2007 годзе. На іх фотаздымкі тагачасных жабінкаўскіх сяброў ГА “БРПА” і ветэранаў піянерскага руху. Такія сувеніры атрымалі тады ўсе ўдзельнікі раённага злёту піянераў. Тамара Дзмітрыеўна выказала спадзяванне, што яе падарункі, магчыма, стануць у будучым першымі экспанатамі раённага музея гісторыі піянерыі.
На свяце былі агучаны поспехі і дасягненні жабінкаўскіх піянераў за мінулы навучальны год. Так, за ўдзел у абласным этапе III рэспубліканскага IMG_8413конкурсу “Лідар-2016” граматай адзначана піянерка другой гарадской школы Вольга Цупа. Па выніках абласнога этапа V рэспубліканскага агляду-конкурсу піянерскіх агітбрыгад “Запалі вогнішча дабрыні!” каманда агітбрыгады СШ №3 адзначана дыпломам II ступені ўпраўлення адукацыі аблвыканкама ў намінацыі “Цімураўскія зоркі”. Лепшай піянерскай дружынай мінулага навучальнага года прызнана сябрына імя Пятра Клімука трэцяй гарадской школы, а лепшым педагогам-арганізатарам – Святлана Цяльпук з Ракітніцкай адзінаццацігодкі.
Усе самыя яркія фарбы жыцця піянераў раёна прысутныя змаглі ўбачыць у прэзентацыі “Піянерыя – учора, сёння, заўтра”, а таксама пад час выступленняў актывістаў дружын “Дазвольце прадставіцца!”
IMG_8391На мерапрыемстве быў выбраны і зацверджаны новы склад дзіцячай палаты раённага савета ГА “БРПА”, а таксама агучаны акцыі, праекты і конкурсы, што чакаюць піянераў Жабінкаўшчыны ў гэтым навучальным годзе.
Затым хлопчыкі і дзяўчынкі паўдзельнічалі ў піянерскай гульні “Марафон дружбы”. Потым на майстар-класах, якія правялі для іх педагогі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, паспрабавалі стварыць падарункі на памяць аб гэтай сустрэчы. У многіх атрымаліся цудоўныя вырабы.
Завяршылася мера-прыемства ўскладаннем кветак да помніка загінулым воінам і партызанам.
Алёна НІКАНЧУК.
IMG_8416Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top