Акцыю падтрымалі актыўна

Акцыю падтрымалі актыўна

1

На Жабінкаўшчыне завершаны мерапрыемствы па падрыхтоўцы дзяцей да школы. Традыцыйна ўдзельнічалі ў іх практычна ўсе прафсаюзныя арганізацыі раёна. Так, райкам прафсаюза работнікаў АПК аказаў матэрыяльную дапамогу на набыццё школьных тавараў 118 першакласнікам, чые бацькі працуюць у сельскагаспадарчай і перапрацоўчай галінах.
Фінансавая дапамога ад наймальніка, паводле ўмоў калектыўных дагавораў, выплачана няпоўным, шматдзетным і нізкааплатным сем’ям, старэйшае пакаленне з якіх працуе ў сістэме адукацыі раёна. Так, абкам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі выдзеліў 150 дэнамінаваных рублёў, прафсаюзныя арганізацыі ўстаноў адукацыі – 200 рублёў, а наймальнікі, паводле калектыўных дагавораў, 2529,6 дэнамінаваных рублёў. Агульная сума склала амаль 2880 рублёў.
У СВК “Рагазнянскі”, напрыклад, кожнаму вучню адзінаццацігодкі, бацькі якога працуюць у мясцовай гаспадарцы, прафкам выдаткаваў па 15 дэнамінаваных рублёў. На ўсё патрачана 1350 рублёў з прафсаюзнай скарбонкі.
У ДРБУ № 103 фінансавая дапамога на падрыхтоўку дзяцей да школы была аказана чатыром шматдзетным сем’ям, у дыстанцыі пуці выдавалася па заявах бацькоў. Не пакінулі без увагі вучняў у жылкамунгасе, райбыткамбінаце, бацькі якіх працуюць у гэтых калектывах. Падтрымалі акцыю “Прафсаюзы – дзецям”, як бачым, прафсаюзныя арганізацыі мясцовай прамысловасці, камунальна-бытавых прадпрыемстваў, работнікаў аховы здароўя. Словам, на падрыхтоўку хлопчыкаў і дзяўчынак да школы з прафсаюзных арганізацый раёна і вобласці было патрачана амаль 12 тысяч дэнамінаваных рублёў.
Ніна КАЛЫБСКАЯ, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro