Грамадзянскасць і добрасумленнасць – правільны шлях да поспехаў

Грамадзянскасць і добрасумленнасць – правільны шлях да поспехаў

1

На пашыраным пасяджэнні прэзідыума савета Жабінкаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў, якое было праведзена напрыканцы жніўня, разгледжаны рашэнні пятага Усебеларускага народнага сходу і асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады.
Перад прафсаюзным актывам выступіў дэлегат Усебеларускага народнага сходу старшыня раённага Савета дэпутатаў Анатоль Шалтанюк. Ён падзяліўся ўражаннямі ад арганізацыі форуму і выступленняў дэлегатаў, у якіх дакладна прасочвалася агульная заклапочанасць будучыняй нашай краіны.
Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ніна Калыбская пазнаёміла ўдзельнікаў пася-джэння з пастановай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі “Аб комплексе мер па рэалізацыі ў сістэме Федэрацыі асноўных палажэнняў праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады”. Пытанне, якое абмяркоўвалася, выклікала цікавасць удзельнікаў пасяджэння, прафсаюзныя лідары падтрымалі галоўную задачу развіцця краіны на перспектыву. Яна заключаецца ў павышэнні якасці жыцця насельніцтва.
Таксама разгледжаны вынікі выканання ў першым паўгоддзі раённага пагаднення паміж Жабінкаўскім райвыканкамам, раённымі аб’яднаннямі наймальнікаў і прафсаюзаў, прынятага на 2016-2019 гады; ажыццяўленне раённым аб’яднаннем прафсаюзаў у другім квартале мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў праграмы дзейнасці і ўзаемаадносін раённых, гарадскіх аб’яднанняў арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ.
Прафсаюзны актыў раёна заслухаў інфармацыю аб удзеле грамадскіх арганізацый у дабрачыннай акцыі “Прафсаюзы – дзецям”.
Падводзячы вынікі работы прэзідыума, Ніна Уладзіміраўна Калыбская адзначыла, што толькі сумеснымі намаганнямі можна дабіцца найлепшых вынікаў, а актыўная грамадзянская пазіцыя і добрасумленнае выкананне кожным работнікам сваіх абавязкаў – самы правільны шлях для дасягнення поспехаў у любой справе.
Людміла ВОЛЬЧЫК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro