На 50 % паступіла больш зваротаў

На 50 % паступіла больш зваротаў

logocorreo

Каб вырашыць пэўныя праблемы, людзі часта звяртаюцца ў вышэйшыя інстанцыі. Выключэннем не быў і жнівень. Дарэчы, у райвыканкам у апошні летні месяц паступіла 39 зваротаў (10 пісьмовых, 26 вусных, 3 электронныя), што на 50 працэнтаў больш да аналагічнага перыяду мінулага года.
З якімі праблемамі прыходзілі людзі? На гэтае пытанне адказвае загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў райвыканкама Алена Акуліч.

Больш за ўсё зваротаў паступіла па пытаннях прадастаўлення на тэрыторыі раёна зямельных участкаў для развіцця фермерскіх гаспадарак і захавання межаў зямельных участкаў. Таксама ўзнімаліся пытанні архітэктуры і будаўніцтва, працаўладкавання і падтаплення, іншыя. Па два звароты было па прававых пытаннях і жыллёвай гаспадарцы, сацыяльным забеспячэнні. Хвалявалі жабінкаўцаў і такія пытанні, як бяспечнасць дарожнага руху, прыём бітай шклотары…
Дадзеная тэматыка зваротаў характэрная і для тых, што былі зададзены пад час праведзеных чатырох “прамых тэлефонных ліній”.
З Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі накіраваны зварот жыхаркі горада Жабінка па афармленні дзіцяці ў дашкольную ўстанову горада ў сувязі з выхадам заяўляльніцы на працу. Дадзенае пытанне актуальнае для многіх бацькоў. У Жабінцы функцыянуе пяць устаноў дашкольнай адукацыі, дзе могуць выхоўвацца, паводле праектаў, 660 хлопчыкаў і дзяўчынак, фактычна – 619.
У дашкольныя ўстановы Жабінкі ў 2016/2017 навучальным годзе было прынята 151 дзіця ва ўзросце ад 2 да 3 гадоў. Не могуць быць забяспечаны месцамі ў дашкольных установах горада 123 дзіцяці ў гэтым узросце. Цяпер ёсць магчымасць уладкавання іх у ДУА “Якаўчыцкі дзіцячы сад”, у які транспартам аддзела адукацыі, спорту і турызму з Жабінкі дастаўляецца 10 малых.
З Брэсцкага аблвыканкама прыйшоў электронны зварот жыхарка аг.Азяты пра законнасць пераводу яе на другую пасаду ў ПУАП “Азяты”. Вынікі яго разгляду паказалі, што перавод ажыццёўлены ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.
Станоўча вырашаны зварот жыльцоў дома № 2 па вуліцы Моладзевая ў Жабінцы. З улікам меркавання грамадзян не будзе устаноўлены гандлёвы кіёск тытунёвай фабрыкі; прачышчана ліўнёвая каналізацыя па вуліцы Суворава і ўмацаваны ўзбочыны, каб папярэдзіць падыход дажджавых вод у двор аднаго з жыхароў.
На кантролі знаходзяцца наступныя звароты: бягучы рамонт дарожнага пакрыцця па вуліцы Цэнтральная аграгарадка В. Якаўчыцы; пра выгул свойскай жывёлы ля домаўладання і знос хлявоў у мікрараёне цукровага завода; аб затрымцы тэрмінаў вырабу неабходных дакументаў на набыццё дома СВК “Маціевічы”, іншыя.
У жніўні вывучаўся стан работы з насельніцтвам у Азяцкай, Крыўлянскай і Ленінскай амбулаторыях раёна. Былі выяўлены недахопы ў афармленні стэндаў з інфармацыяй для насельніцтва.
Запісала Людміла КОСЦІНА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro