Жабінкаўцы за дзіцячае кафэ

Жабінкаўцы за дзіцячае кафэ

 

Магазін № 15 філіяла “Жабінкаўскі” ГУП “Брэсцкая міжраённая гандлёвая база” і да запланаванага ўзбуйнення ствараў канкурэнцыю свайму невялічкаму суседу – магазіну
№ 83 на вуліцы Цэнтральная, 13 у мікрараёне бальніцы. А з адкрыццём у хуткім часе міні-маркета на месцы пятнаццатага будзе вырашацца лёс былога малочнага, як завуць яго людзі. Што жыхары Жабінкі хацелі б бачыць на месцы 83-га магазіна, з такім пытаннем карэспандэнт раёнкі “пайшла ў народ”.
ЮрчукСвятлана Юрчук, працуе на камбікормавым заводзе:
– У нашым мікрараёне шмат маладых сем’яў з дзеткамі, таму адкрыццё дзіцячага кафэ было б дарэчы, а то няма дзе пасядзець за столікамі, паесці марожанага, выпіць чаю з пірожнымі, купіць малочны кактэйль.
СтельмахМарына Стэльмах, працуе ў спартыўнай школе на базе ФАУ «СК “Бадзёрасць”»:
– Нядрэнна было б, каб тут адчынілі “Востраў чысціні” – дыскаўнтар бытавой хіміі і парфумернай касметыкі. Сетка гэтых магазінаў прапануе шырокі асартымент тавараў па даступных цэнах, у іх частыя акцыі, зніжкі да 70 працэнтаў.
Галіна Вішняк, пенсіянерка:
– Я за адкрыццё дзіцячай кавярні. Хлопчыкам і дзяўчынкам у мікрараёне бальніцы няма куды схадзіць, каб пасядзець ва ўтульным месцы, купіць марожанага на вагу, якіх-Вишнякнебудзь напояў, кактэйляў. Дый у моладзі няма такой магчымасці. Можна адчыніць і моладзевае кафэ.
Анатоль Грудзько, пенсіянер:
– Што мне хацелася б бачыць на месцы гэтага магазінчыка? Міні-сталовую Грудькоабо буфет, каб можна было танна паабедаць. Гаспадарчая крама – таксама нядрэнны варыянт. У магазіне № 83 заўсёды купляю малако, а ўвогуле часцей наведваю 15-ты, бо ў мяне дысконтная картка.
Таццяна Валасюк, у дэкрэтным адпачынку:
– Жабінцы адназначна не хапае дзіцячай кавярні. Нават у Брэсце толькі адно чыста дзіцячае кафэ – “Dolce Vita”, шмат сямейных і змешанага тыпу. Што тады казаць пра райцэнтр? У магазіне “Бярозка” можна купіць марожанае ў шарыках на вагу, але няма магчымасці пасядзець за столікам і, не спяшаючыся, яго паесці. У “Кулінарыі” ёсць столікі, але няма марожанага на вагу, толькі пірожныя. А ў “Салодкім свеце” ля вакзала і ні таго, і ні другога на вагу, толькі цукеркі і печыва. Куды пайсці з сынамі і дзецьмі-гасцямі, каб падарыць малым “салодкія” хвіліны?
Наталья КрагликНаталля Краглік з сынам Уладзіславам:
– Дзіцячае кафэ – найлепшы варыянт. Неабходнасць яго ў райцэнтры востра адчуваецца: вунь колькі маладых сем’яў з дзецьмі. Толькі не забягалаўку для аматараў спіртных напояў. Што тычыцца гэтых двух магазінаў, то ў 15-ты мы ходзім па больш значныя пакупкі, а ў 83-ці – купіць малака, хлеба.
Апытвала і фатаграфавала Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro