Кукуруза здзівіла – удвая больш урадзіла

Кукуруза здзівіла – удвая больш урадзіла

IMG_8573

Кукуруза сёлета, у адрозненне ад мінулага года, урадзіла выдатная: фактычна на ўсіх палях сельгасарганізацый раёна “каралева палёў” стаіць высокай сцяной. І гэта не можа не радаваць: значыцца, ёсць з чаго нарыхтоўваць сілас.

СВК “Рагазнянскі” – не выключэнне. У гэтыя дні тут актыўна вядзецца нарыхтоўка кукурузнага сіласу. Зялёныя сцябліны “вымахалі” за 2,5 метра, а механізатары толькі паспяваюць адвозіць здробненую масу на падкормку жывёле і ў сіласныя траншэі.
Корманарыхтоўшчык Мікалай Ігнацюк не хавае сваёй задаволенасці ад сёлетняга ўраджаю – з кожнага гектара тут атрымліваюць не менш за 440 цэнтнераў масы, што амаль удвая больш, чым летась. Штодня на палях з кукурузай рупіцца корманарыхтоўчы атрад гаспадаркі – камбайн “Ягуар”, два “КЗРы” і 8 трактараў і аўтамабіляў, якія адвозяць масу ў траншэі. За дзень кожны камбайн паспявае ўбраць 18-20 гектараў пасеваў.
– Пад кукурузу ў нашай гаспадарцы сёлета адведзена 1200 гектараў, з якіх яна амаль на 900 вырошчвалася на корм, – тлумачыць другі механізатар Аляксандр Данілюк. – Яно і зразумела: трэба назапасіць 22 тысячы тон кукурузнага сіласу, каб пракарміць статак. На ўчарашні дзень нарыхтавалі амаль 9300 тон яго.
Сёлета паспрабавалі вырошчваць “каралеву палёў” нямецкай селекцыі – “Ранальдыніё”, “Рэкардыніё”, “Сельмініё”.
Праўда, ураджай з іх мала чым адрозніваецца ад расійскіх, раней правераных аналагаў. Таму, ці атрымаюць новыя сарты “зялёнае святло” ў наступным годзе, – пакажа час. Пакуль рагазнянскія рупліўцы зладжана і арганізавана вырашаюць адну з галоўных задач у жывёлагадоўлі – запасаюць кармы. А гэта, паверце, не самае слабое звяно ў ланцужку малако – мяса – грошы ў касе гаспадаркі.
Святлана БЯЛЯК.
На здымку: корманарыхтоўшчыкі Мікалай Ігнацюк, Уладзімір Канцэвіч, Аляксандр Данілюк.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro