Аб прыпынку “Булькова”

Аб прыпынку “Булькова”

bk_info_orig_71977_1471431637

Жыхары Булькова на сходзе грамадзян папрасілі старшыню райвыканкама Дзмітрыя Гарадзецкага аб тым каб палепшыць магчымасць дабірацца з Брэста да вёскі. На просьбу булькоўцаў у райвыканкам прыйшоў ліст з ААТ “Брэстаўтатранс”, у якім паведамляецца, што цяпер кожны дзень выконваецца ад 9 да 14 адпраўленняў аўтобусаў прыгарадных маршрутаў у залежнасці ад дня тыдня. З абласнога цэнтра да прыпынку “Паварот Булькова” можна даехаць такімі аўтобусамі, як “Брэст – Санаторый “Буг”, “Брэст – Старое Сяло”, “Брэст – Хмелева” і “Брэст – Азяты”, якія адыходзяць з аўтастанцыі абласнога цэнтра ў розны час – першае адпраўленне адтуль у 6.40, а апошняе – у 18.15.
Акрамя гэтага, у вясенне-летні перыяд функцыянуе прыгарадны маршрут “Брэст – Булькова” адпраўленнем з аўтавакзала ў 8.10 і 18.50, а з в. Булькова ў 8.53 і 19.33 па серадах, пятніцах, суботах і нядзелях.
З мэтай задавальнення просьбы булькоўцаў з 1 верасня на асобных рэйсах прыгараднага маршрута “Брэст – Кобрын”, які абслугоўваецца перавозчыкамі недзяржаўнай формы ўласнасці, пры руху транспарту ў Брэст уведзены прыпынак “Паварот Булькова”, час адпраўлення 10.33, 11.41, 12.00, 13.11, 14.00 і 17.33.
Людміла КОСЦІНА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro