Кобрынскі міжраённы аддзел Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Беларусі запрашае выпускнікоў 2017 года звязаць сваё жыццё са службай экспертаў. Для таго каб стаць супрацоўнікам, неабходна прайсці навучанне ў Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў краіны. Рыхтуюць экспертаў-крыміналістаў на следча-экспертным факультэце.
Мы ажыццяўляем адбор абітурыентаў ва ўзросце ад 17 да 25 гадоў. Тэрмін навучання (чатыры гады) залічваецца ў выслугу. Курсанты вызваляюцца ад службы ў арміі, залічваюцца на дзённую форму навучання за кошт сродкаў бюджэту на конкурснай аснове (сума балаў сертыфікатаў ЦТ па грамадазнаўстве, матэматыцы, беларускай (рускай) мовах і сярэдняга бала атэстата).
Пры навучанні курсантам выплачваецца стыпендыя 170 рублёў. Яны забяспечваюцца бясплатным добраўпарадкаваным інтэрнатам, трохразовым харчаваннем, форменнай вопраткай і абуткам.
Перавагі: поўнае дзяржаўнае забеспячэнне на перыяд навучання; магчымасць навучання на курсах падрыхтоўкі вадзіцеляў катэгорыі “В”; атрыманне спартыўных разрадаў; бясплатнае атрыманне вышэйшай юрыдычнай адукацыі з прысваеннем кваліфікацыі “юрыст, эксперт-крыміналіст”; прысваенне першага афіцэрскага звання “лейтэнант юстыцыі”; гарантаванае працаўладкаванне на пасаду начальніцкага саставу Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь; права выхаду на пенсію праз 20 гадоў службы; сацыяльная абарона, прадугледжаная заканадаўствам для супрацоўнікаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь і членаў іх сем’яў.
Работа эксперта-крыміналіста патрабуе сумленнасці і адказнасці, цікавая і разнастайная. Большая частка яе звязана з удзелам у аглядах месцаў здарэнняў, такіх як крадзяжы маёмасці, прычыненне цялесных пашкоджанняў, хуліганствы, забойствы і іншыя. Найбольш важная і складаная яна пры правядзенні экспертыз. З дапамогай навуковых метадаў даследавання слядоў, рэчавых доказаў эксперту-крыміналісту неабходна высветліць абставіны таго, што здарылася, адказаць на пытанні следства, знайсці ўлікі, што дапамогуць выявіць злачынцу, ці пацвердзіць незамешанасць невінаватых. Важнасць экспертнай работы сёння ўзрастае ў адпаведнасці з патрабаваннямі праваахоўнай сістэмы, хуткім развіццём сучасных навуковых тэхналогій.
У студзені 2017 года кандыдаты, якія прайшлі папярэдні адбор, атрымліваюць рэкамендацыі і пачынаюць падрыхтоўку дакументаў, неабходных для афармлення асабістых спраў у райаддзелах МУС па месцы жыхарства.
Рыхтавацца да паступлення неабходна сур’ёзна і заранёў, таму ўжо сёння я звяртаюся да будучых выпускнікоў і запрашаю звязаць сваё жыццё са службай у Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз Беларусі.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах у Кобрыне 4-98-21, 7-77-83 ці звярнуцца ў Кобрынскі міжраённы аддзел судовых экспертыз. Наш адрас: Кобрын, вул. Савецкая, 135 б,
каб. 301.
Дзяніс САКАДЫН,
начальнік міжраённага аддзела, падпалкоўнік юстыцыі.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.