Дзеці – гэта наша будучыня. Усе мы марым аб тым, каб жыццё іх было шчаслівым. Задача дарослых (бацькоў і педагогаў) заключаецца не толькі ў тым, каб засцерагаць і абараняць дзіця, але і ў тым, каб падрыхтаваць яго да сустрэчы з рознымі складанымі, а часам і небяспечнымі сітуацыямі.
На тэрыторыі нашага раёна праходзіць рэспубліканская акцыя “У цэнтры ўвагі — дзеці!”. У рамках яе 15 верасня ў другой гарадской, Старасельскай і Ленінскай адзінаццацігодках, а 16 верасня – у Крыўлянскай і Якаўчыцкай сярэдніх школах і Маціевіцкай базавай супрацоўнікі раённага аддзела надзвычайных сітуацый правялі грамадскае мерапрыемства, каб прыцягнуць увагу да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў з прычыны таго, што іх пакінулі без нагляду.
Спецыяліст групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Жабінкаўскага РАНС Таццяна Мартынава расказала дзецям, як важна ведаць і выконваць правілы паводзін пры пажары ў школе, дома, на вуліцы. Затым Таццяна Леанідаўна правяла з хлопчыкамі і дзяўчынкамі гульню-віктарыну “Школа бяспекі”, пад час якой яны праверылі веданне асноў бяспекі жыццядзейнасці. У завяршэнне спецыяліст раённага аддзела надзвычайных сітуацый прапанавала да ўвагі школьнікаў відэафільм “Недзіцячыя гульні”.
Хочацца верыць, што дзякуючы намаганням супрацоўнікаў РАНС колькасць гульняў, якія прыводзяць да пажараў і гібелі на іх, зменшыцца, а дзеці ўсвядомяць раз і назаўсёды, што запалкі – не забаўкі.
Наталля ВАЛОШКА.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.