Надзейна стаяць на варце законнасці

Надзейна стаяць на варце законнасці

003 IMG_8062

Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь адзначыў свой першы юбілей. Пяць гадоў таму Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 верасня 2011 года № 409 утвораны Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь – дзяржаўны праваахоўны орган і орган папярэдняга следства. Так на Жабінкаўшчыне з’явіўся раённы аддзел Следчага камітэта Беларусі.
Аднымі з асноўных яго задач з’яўляюцца ўсебаковае, поўнае, аб’ектыўнае і аператыўнае расследаванне злачынстваў, абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян, захаванне законнасці.

У Жабінкаўскім раённым аддзеле Следчага камітэта за 8 месяцаў бягучага года знаходзілася ў вытворчасці больш за 140 крымінальных спраў, прыняты канчатковыя рашэнні па 72 з іх. Перададзена пракурорам для накіравання ў суд 67 спраў. Па скончаных і накіраваных у суд крымінальных справах і матэрыялах праверак, якія знаходзіліся ў вытворчасці, забяспечана належная якасць папярэдняга следства з захаваннем прынцыпаў законнасці. Па скончаных справах пацярпелым кампенсавана звыш 10 тысяч рублёў (75%).
Неабходна адзначыць, што расследаванне крымінальных спраў у раённым аддзеле Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь адрозніваецца высокай аператыўнасцю. Амаль тры чвэрці іх скончаны ў тэрмін да аднаго месяца. Пры гэтым кожная трэцяя – у паскораным парадку, гэта значыць за час да 15 сутак. Аператыўнае расследаванне крымінальных спраў дазваляе хутка аднавіць парушаныя правы грамадзян.
Забяспечаны ўзважаны падыход пры ўзбуджэнні, што мінімізуе колькасць спыненых вытворчасцю крымінальных спраў і дазваляе следчым засяродзіць увагу на расследаванні спраў, якія накіроўваюцца ў суд.
Пасля стварэння Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь павялічылася якасць папярэдняга расследавання, што дазволіла Жабінкаўскаму РАСК у 2012-2016 гадах не дапусціць незаконнага прыцягнення грамадзян да крымінальнай адказнасці.
Усе пералічаныя вышэй факты сведчаць пра якасць следства на Жабінкаўшчыне, пра тое, што супрацоўнікі раённага аддзела Следчага камітэта надзейна стаяць на варце законнасці.
Высокая таксама роля следчага аддзела ў прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў. Больш чым па 100% скончаных крымінальных спраў следства ўнесла прадстаўленні аб ухіленні парушэнняў закона, прычын і ўмоў, якія спрыялі здзяйсненню злачынстваў. З іх амаль палова (45%) разгледжана з удзелам супрацоўнікаў Жабінкаўскага РАСК. Значна шырэй ужываюцца і такія формы прафілактычнай работы, як правядзенне лекцый, гутарак з насельніцтвам. Да слова, за 8 месяцаў бягучага года следчыя правялі іх 121.
Хацелася б адзначыць добрасумленную і якасную работу як вопытных супрацоўнікаў нашага калектыву, у першую чаргу намесніка начальніка аддзела Аляксея Струка, так і маладых супрацоўнікаў, якія прыйшлі на службу пасля стварэння Следчага камітэта і за непрацяглы тэрмін зарэкамендавалі сябе са станоўчага боку – старшых следчых Іну Шыркавец і Аксану Ярмашук.
Аднак высокія вынікі працы былі б немагчымыя без належна арганізаванага ўзаемадзеяння з мясцовымі органамі ўлады, пракуратурай і судом Жабінкаўскага раёна, аддзелам унутраных спраў раённага выканаўчага камітэта.
Напрыканцы хачу дадаць, што раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь набірае кандыдатаў з грамадзянскай моладзі Жабінкаўшчыны для паступлення ў Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і для далейшага праходжання службы ў падраздзяленнях Следчага камітэта нашай краіны.
Маладым людзям, якія вырашаць звязаць сваё жыццё з прафесіяй следчага, у год паступлення павінна споўніцца або ўжо споўнілася 17 гадоў (але не павінна быць больш за 25 гадоў). Кандыдаты могуць мець агульную сярэднюю адукацыю, прафесійна-тэхнічную з агульнай сярэдняй або сярэднюю спецыяльную.
Па атрыманне дадатковай інфармацыі можна звярнуцца ў Жабінкаўскі раённы
аддзел Следчага камітэта
(вул. Наганава, д. 27, каб. 19)
ці па тэлефонах:
2-38-48, 2-15-98 – з 09.00 да 18.00.
Юрый ЮРКЕВІЧ, начальнік Жабінкаўскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, падпалкоўнік юстыцыі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro