У ветэрынарыі працуюць толькі людзі з прызваннем

У ветэрынарыі працуюць толькі людзі з прызваннем

IMG_8302

Паважаныя работнікі Жабінкаўскай
раённай ветэрынарнай станцыі!
Прыміце шчырыя віншаванні са знамянальнай датай –
50-годдзем з дня ўтварэння.

Гісторыя ветэрынарнай службы раёна пачалася ў 1966 годзе. Сёння калектыў райветстанцыі – гэта 46 работнікаў: ветэрынарныя ўрачы, фельчары, санітары, лабаранты.
Роля спецыяліста ветэрынарнай службы шырокая і разнастайная. Гэта правядзенне ветэрынарна-санітарных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне ўзнікненне востраінфекцыйных захворванняў, забеспячэнне здароўя жывёл, кантроль якасці прадукцыі жывёлагадоўлі.
Упэўненыя, што працавітасць, вернасць прызванню, прафесіяналізм будуць садзейнічаць вырашэнню многіх няпростых задач, якія стаяць перад вашай службай.
Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Віншуем з 50-годдзем калектыў сённяшніх працаўнікоў
і ветэранаў ветэрынарнай службы раёна!

Ваш коллектив мы поздравляем с Юбилеем,
И слов душевных мы не пожалеем!
Пусть будет коллектив могуч,
И никогда не видит над собою туч!
И с каждым днем успешнее идут дела,
Желаем, зарплата, чтоб росла!
И премии в карман, чтоб прибывали,
И в переделках, чтобы вы не побывали!
Желаем вам удачи и добра,
Пусть сбудется у каждого мечта!
Адміністрацыя і прафкам Установы “Жабінкаўская ветэрынарная станцыя”.

Віншуем з 50-годдзем з дня ўтварэння Установы “Жабінкаўская раённая ветэрынарная станцыя” усіх сенняшніх яе працаўнікаў і ветэранаў!

В этот светлый и радостный день поздравляем вас!
И пусть каждый день в году будет таким же ярким и незабываемым, пусть болезни ваших «пациентов» будут разгаданы с первого взгляда, и каждая выписанная пилюля их исцелит. Пусть на всех фронтах – рабочем и личном – сопутствует только головокружительный успех!
Жабінкаўскі раённы камітэт
прафсаюза работнікаў АПК.

1966-ы быў годам, калі на Жабінкаўшчыне ўтварыліся новыя прадпрыемствы, арганізацыі, установы. 17 верасня, паводле рашэння выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, быў ліквідаваны Жабінкаўскі ветэрынарны ўчастак і на яго базе ўтварылася Жабінкаўская станцыя па барацьбе з хваробамі жывёл. Яе ўзначаліў Вячаслаў Міхайлавіч Лецка.
Пазней у розныя гады калектывам ветэрынараў кіравалі Уладзімір Антонавіч Варановіч, Яўграф Андрэевіч Юрчук, Яўген Яўгенавіч Вашыла, Васіль Фёдаравіч Кавальчук.
Ля вытокаў развіцця ветэрынарыі былі таксама спецыялісты Настасся Іванаўна Белянкова, Антаніна IMG_8349Іванаўна Мацвяюк, Ніаніла Іванаўна Грыцук, Ніна Мікалаеўна Варановіч…
У розныя гады ў калектыў прыходзілі маладыя кадры, якія пераймалі вопыт старэйшых калег, удасканальвалі тэарэтычныя веды на практыцы, папаўняючы скарбонку іх новымі метадамі і формамі лячэння чацвералапых гадаванцаў цягам усіх пяцідзесяці гадоў.
Напярэдадні юбілею карэспандэнты “Сельскай праўды” пабывалі ў калектыве ветэрынараў і пагутарылі з імі, каб расказаць нашым чытачам пра тых, хто не толькі лечыць хатніх гадаванцаў: коцікаў, сабачак, папугаяў, як думаюць староннія ад прафесіі людзі. “Гэта, – сказаў галоўны ветэрынарны ўрач раёна Аляксей Валер’евіч Казлоў, – толькі IMG_8359бачная частка штодзённай карпатлівай працы, якую выконваюць спецыялісты ўчастковай ветэрынарнай лячэбніцы. А вось дзейнасць непасрэдна работнікаў ветэрынарнай станцыі, дыягнастычнай лабараторыі і лабараторыі ветэрынарна-санітарнай экспертызы на рынку бачна і знаёма не ўсім”.
Калектыў установы “Жабінаўская ветэрынарная станцыя” цяпер налічвае 46 чалавек. Акрамя вышэй пералічаных падраздзяленняў, у яе склад уваходзяць участковыя ветэрынарныя лячэбніцы: Жабінкаўская гарадская, Якаўчыцкая, Азяцкая і Сцяпанкаўская. На кожнай ёсць загадчык, участковы ветэрынар-урач, санітар і вадзіцель. Узначальваюць лячэбніцы спецыялісты з багатым вопытам работы Аляксей Аляксеевіч Ячнік, Вадзім Ануфрыевіч Макарук, Уладзімір Сцяпанавіч Літвінчык, Уладзімір Пятровіч Кавальчук. Пакуль у Якаўчыцах абавязкі IMG_8329загадчыка выконвае Людміла Вітальеўна Вакарчук.
Усе, з кім давялося гутарыць, спыняліся на думцы, што ў калектыве ў адно цэлае зліліся спецыялісты старэйшага пакалення – разважлівыя, з вялікім вопытам работы ў прафесіі, а таксама зусім маладыя – нядаўнія студэнты аўдыторый, душы якіх напоўнены наватарскімі ідэямі, рамантызмам, узнёсласцю. Зусім нядаўна былі студэнтамі навучальных устаноў урач-тэрапеўт Алеся Сідо, бактэрыёлаг Аляксандр Кавальчук, фельчар Святлана Палякова, іншыя. Цяпер яны спецыялісты-ветэрынары, свае абавязкі стараюцца выконваць сумленна, прыслухоўваюцца да парад вопытных работнікаў, такіх як Аляксей Ячнік, Людміла Рымант, Валянціна Кулакевіч, Святлана Шыдловіч, Аляксандр Лаўшук, Ірына Міцкевіч, Кацярына Яркавец, многіх іншых.
– Галоўнае, чым зай-маюцца сёння нашы спецыялісты, – гэта кантроль за захаваннем ветэрынарна-санітарных норм і аказанне дапамогі пры вытворчасці і перапрацоўцы, сельскагаспадарчай прадукцыі – заўважыў кіраўнік калектыву Аляксей Валер’евіч. – Яшчэ мы афармляем дакументы-дазволы на рэалізацыю прадукцыі, не спыняецца паток да ўрачоў жабінкаўцаў са сваімі гадаванцамі. Праблемы розныя: то вочкі ў коціка гнаяцца, то лапку пашкодзіў і г.д. Большасць, вядома, ідзе па дапамогу ў гарадскую лячэбніцу, таму што тут ёсць умовы для розных маніпуляцый і аперацый, а вясковыя размяшчаюцца ў прыстасаваных памяшканнях. Нашым урачам даводзіцца рабіць аперацыі на грыжы, даставаць кляшчоў (іх сёлета вельмі многа), рабіць розныя ін’екцыі, лячыць у катоў мочакаменную хваробу, якая развіваецца з-за таго, што ў асноўным яны паядаюць сухія кармы.
Жабінкаўскія ветэрынары працуюць паводле графікаў, распрацаваных на правядзенне дыягнастычных апрацовак, на вакцынацыю жывёлы. У іх ёсць таксама падведамасныя прадпрыемствы – цукровы і камбікормавы заводы, дзе кантралюецца якасць сыравіны і прадукцыі па розных параметрах адпаведнасці, а затым выдаецца сертыфікат, ветэрынарнае суправаджэнне на прадукцыю, без якога яна не трапіць на рынак, тым больш, што камбікорм і цукар рэалізуюцца далёка за межамі раёна.
Наступны сур’ёзны момант у рабоце ветслужбы – інспектарская дзейнасць. Спецыялісты вядуць нагляд выканання ветэрынарнага заканадаўства ўсімі сельгаскааператывамі, прадпрыемствамі і насельніцтвам. Даводзіцца даваць парушальнікам прадпісанні, кантраляваць іх выкананне і прымаць адміністрацыйнае пакаранне. Сёлета скла-дзена 12 іх, у асноўным за парушэнні ў эксплуатацыі жывёламогільнікаў. Вінаватыя заплацілі штрафы. Былі яшчэ таксама парушаны перыядычнасць дастаўкі проб, скормліванне кармоў без папярэдняга даследавання, тэхналогія вырошчвання маладняку.
Сучасны падыход да ветэрынарнай справы абавязвае мець лабараторыі. Іх тут дзве. Напрыклад, у той, што знаходзіцца на рынку ў райцэнтры, ажыццяўляюць уваходны кантроль харчовых прадуктаў (мяса-малочных і раслінных), ветэрынарнае даследаванне рэалізуемай жывёлы.
Важнае пытанне прафілактыкі захворванняў – дэзынфіцыруем, якая праводзіцца планава, на малочнатаварных фермах мінімум адзін раз у год. Праз тры гадзіны пасля яе завяршэння выязджаюць ветспецыялісты, адбіраюць пробы і фіксуюць якасць работ. Калі яна адпавядае нормам, памяшканне вапнуецца. Яшчэ дэзынфекцыя праводзіцца пасля розных дыягнастычных мерапрыемстваў, напрыклад, туберкулізацыі. Калі на ферме выяўляецца інфекцыйнае захворванне (сальманелёз, полібактэрыёз, пастэрылёз, інш.) таксама ў абавязковым парадку дэзынфіцыруем памяшканні. У гэтым выпадку распрацоўваюцца і праводзяцца мерапрыемствы па ліквідацыі інфекцыі. Заключны этап, вядома, дэзынфекцыя. У райветстанцыі з ёю спраўляюцца два спецаўтамабілі з дэзустаноўкамі. На іх працуюць Міхаіл Жданюк і Сяргей Муха. Дарэчы, у летне-асенні перыяд на правядзенне яе чарга.
Сур’ёзныя адносіны ветспецыялістаў да любой работы паказваюць, што сітуацыя па інфекцыйных захворваннях пад кантролем.
Аляксей Валер’евіч Казлоў пад час гутаркі неаднойчы падкрэсліваў: каб працаваць у ветэрынарнай службе, трэба мець для гэтага прызванне. Мець справу з жывёламі і часта сумяшчаць у адной асобе хірурга, паразітолага, акушэра і паталагаанатама – такое вытрымае не кожны. Быць сапраўдным прафесіяналам – мала любіць жывёл, таму спецыялісты ветстанцыі рэгулярна павышаюць кваліфікацыю па сваіх спецыялізацыях.
Людміла КОСЦІНА.

На здымках: Пётр Кавальчук, Аляксандр Лаўшук, Алеся Сідо і Вольга Мікуц; Аляксей Шчэрбін, Святлана Палякова і Аляксандр Тышкевіч; Аляксей Ячнік і Аксана Браўэр.

Фота Святланы КІСЛАЙ.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*