Untitled-13

Дапамагалі наймальнікі і прафсаюз

Лета, якое адыходзіць у гісторыю, было часам адпачынку многіх школьнікаў у дзіцячых аздараўленчых цэнтрах. Як і ў папярэднія гады, аплату кошту пуцёвак узялі на сябе наймальнікі, прафсаюзы і бацькі. У раёне пуцёўкі з патанненнем атрымалі 52 хлопчыкі і дзяўчынкі. Так, напрыклад, на ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” аздаравілася 41 дзіця. Бацькоўская плата склала ўсяго 15% кошту. У патанненні пуцёвак на заводзе ўдзельнічалі наймальнік, тром шматдзетным сем’ям бацькоўскую аплату поўнасцю кампенсавала прафсаюзная арганізацыя завадчан, а яшчэ пяці, што адносяцца да катэгорыі няпоўных ці выхоўваюць дзіця-інваліда, фінансава дапамагло аб’яднанне прафсаюзаў і наймальнік. Унёсак апошняга – 6100 рублёў.
Набыць пуцёўкі дзецям работнікаў сельгаспрадпрыемстваў дапамагалі пярвічныя арганізацыі, райкам і абкам прафсаюза работнікаў АПК. Набраліся сіл, паправілі здароўе ў лагерах па пуцёўках 9 дзяцей. Былі гэта хлопчыкі і дзяўчынкі, бацькі якіх працуюць у ПУАП “Азяты”, СВК “Шпіталі” і “Маціевічы”, ААТ “Жабінкаўскі” і “Ракітніца”.
На патанненне пуцёвак у аздараўленчыя цэнтры на Жабінкаўшчыне было зрасходавана 2755 рублёў ад прафсаюзных арганізацый вобласці і раёна.

 

Таленавітыя дызайнеры, удзельнічайце і перамагайце

Новы воблік беларускай гасціннасці прапануе распрацаваць турысцка-экскурсійнае прадпрыемства Федэрацыі прафсаюзаў «Беларустурыст».
Прадпрыемствам легпраму і беларускім дызайнерам, якія жадаюць праявіць сябе, даецца магчымасць прапанаваць сваё бачанне форменнага адзення для «Беларустурыста».
Конкурс пройдзе ў тры этапы. 20 верасня будуць прадстаўлены першыя эскізы работ удзельнікаў, а вынікі падвядуць у кастрычніку на выставе «Белтэкслегпрам» у Мінску. У «Беларустурысце» ўпэўненыя, што прафесіяналы ў сферы лёгкай прамысловасці справяцца з пастаўленай перад імі задачай і ў чарговы раз дакажуць, што беларуская прадукцыя гарантуе якасць, зручнасць, актуальнасць і стыль. Конкурс праводзяць «Беларустурыст» сумесна з канцэрнам «Беллегпрам», РГА «Беларуская палата моды», ААТ «Цэнтр моды» пры падтрымцы ФПБ.
У структуру «Беларустурыста» ўваходзяць 8 гасцінічных комплексаў, 8 турысцка-аздараўленчых баз, уласнае аўтатранспартнае прадпрыемства «Белаўтатурыст», а таксама сетка бюро падарожжаў і экскурсій, размешчаных ва ўсіх буйных гарадах Беларусі.

Годна выступілі на спартакіядзе

З 8 па 10 верасня на базе першай спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Брэста адбылася абласная спартакіяда ў боксе сярод выхаванцаў 2001-2002 гадоў нараджэння, якія займаюцца ў спартыўных дзіцяча-юнацкіх школах Брэстчыны. Баксёры Жабінкаўшчыны выступілі годна. Так, пераможцам у вагавай катэгорыі 75 кілаграмаў стаў Кірыл Мартынюк. Другія месцы ў сваіх вагавых катэгорыях заваявалі: Сямён Маяцкі (81 кг), Уладзіслаў Макасюк (52 кг), Юрый Галаваты (50 кг). Баксёраў да спаборніцтваў падрыхтавалі трэнеры Юрый Аўчыннікаў і Яўген Градаўляк. Зараз спартсмены рыхтуюцца да рэспубліканскай спартакіяды, якая адбудзецца напрыканцы восені.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro