Пасыпаўся цукар з сыравіны новага ўраджаю

Пасыпаўся цукар з сыравіны новага ўраджаю

IMG_8187

Чарговы сезон цукраварэння на ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” пачаўся 1 верасня. Салодкае карэнне стала паступаць на буракапрыёмны пункт на тры дні раней, каб стварыць запас сыравіны на некалькі сутак.
– Сёлета, нягледзячы на раннія тэрміны копкі, караняплоды маюць цукрыстасць вышэй за базісную, – расказвае Марына Старыкевіч, начальнік сыравіннай лабараторыі. – Так, на 13 верасня самыя салодкія буракі нам дастаўляюць аграрыі Кобрынскага (16,7%), Баранавіцкага (16,62%), Пружанскага (16,63%), Ляхавіцкага (16,57%) раёнаў пры IMG_8300базіснай 16,0%. Што датычыцца іх з палёў Жабінкаўшчыны, то якасць таксама задавальняе – цукру ўтрымліваецца 16,5%. Улічваючы, што бацвінне на бураках дагэтуль зялёнае, сонца і вільгаці ім дастаткова, корань яшчэ набірае вагу і цукрыстасць. Наогул, сыравіна цукрыстая, у адрозненне ад мінулага года, не згубіла тургар, паступае ў вытворчасць з дапушчальнай забруджанасцю. Два тыдні верасня выдаліся надзвычай спякотнымі, калі слупок тэрмометра апоўдні імкнуўся да адзнакі ў 30 градусаў, таму, каб сыравіна не псавалася, на кагатных палях запас яе ствараецца максімум на 1,5-2 сутак.
Марына Ста-рыкевіч таксама расказала, што сыравінная лабараторыя працуе з 8.00 да 20.00. IMG_8293Пастаўшчыкі пастаўляюць на буракапрыёмны пункт цукровыя буракі як аўтамабільным, так і чыгуначным транспартам з гарадоў Іўе, Дзятлава Гро-дзенскай вобласці (сёлета гэты спіс папоўніўся Лідскім і Смаргонскім раёнамі), а таксама з пагрузпляцовак і перыферыйных буракапунктаў, якія знаходзяцца ў Іванаве, Бярозе, Пінску, Ляхавічах, Івацэвічах, Высокім, Баранавічах, Драгічыне.
У сыравіннай лабараторыі вызначаюць якасць паступаемых караняплодаў як з вагонаў, так і з вялікагрузных аўтамабіляў. Самы першы аналіз – забруджанасць: ацэньваецца колькасць мінеральных (пяску, камянёў) і арганічных (бацвіння, карэння і інш.) прымесяў. Таксама ў адабраных пробах высвятляецца насычанасць каліем, азотам, натрыем і цукрам. На “расшыфроўку” кожнай пробы неабходна 5-7 хвілін, пры гэтым у базе камп’ютара яны захоўваюцца пад спецыяльнымі кодамі. Гэты працэс максімальна аўтаматызаваны.
Паводле слоў намесніка генеральнага дырэктара па сыравіне ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” Андрэя Яраша, сёлета плануецца назапасіць сыравіны на ўзроўні 1 мільён 150 тысяч тон: 905 тысяч тон з Брэсцкай і 245 тысяч з Гродзенскай абласцей. (Для параўнання: летась перапрацавалі 719 тысяч тон буракоў).
Мяркуючы па ўраджайнасці, гэта рэальна. Напрыклад, аграрыі Баранавіцкага, Ляхавіцкага, Брэсцкага раёнаў у гэтыя дні капаюць салодкіх каранёў 450-470 цэнтнераў з кожнага гектара. (Летась сярэдняя ўраджайнасць гэтай культуры склала толькі 253 ц/га).
Буракі на палях Брэстчыны радуюць – значыць, заводу будзе што перарабляць. Цукравары абяцаюць: у гэтым сезоне спажыўцам будзе соладка!
Святлана Бяляк.

На здымках: Вольга Пятручык, лабарант хіманалізу сыравіннай лабараторыі;  Ларыса Міхалькевіч, Кацярына Галаватая, Вольга Пасюк, Вольга Кузьміч вызначаюць забруджанасць пробы на лініі Рупро.
Фота аўтара.        

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro