Нынешняя январская погода провоцирует заболевания

Нынешняя январская погода провоцирует заболевания

Зусім не зімовае студзеньскае надвор’е становіцца прычынай прастудных захворванняў. У сродках масавай інфармацыі паведамляецца, што ў суседняй Расіі ўжо заявіў пра сябе грып, згодна з дадзенымі Міністэрства аховы здароўя нашай краіны яго эпідэмія ў Беларусі чакаецца ў канцы студзеня — пачатку лютага. Каменціруе сённяшнюю эпідсітуацыю на грып і вострыя рэспіраторныя інфекцыі (ВРІ) галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна В.Х.Лапус.
— У выніку правядзення штотыднёвага маніторынгу захворванняў на ВРІ устаноўлена, што яны не перавышаюць парогавы ўзровень. Ва ўсіх трох кантрольных гарадах вобласці (Брэст, Баранавічы і Пінск) эпідсітуацыя спакойная. У нашым раёне таксама не назіраецца актыўных усплёскаў хваробы.
У этыялагічнай структуры ВРІ па-ранейшаму пераважаюць негрыпозныя вірусы, удзельная вага якіх складае 73 працэнты.
— Медыкі сцвярджаюць, што абарона ад грыпу — прышчэпка. Як у нашым раёне прайшла вакцынацыя?
— З мэтай прафілактыкі грыпу напрыканцы мінулага года за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў было вакцыянавана 5624 чалавекі (22,7 працэнта ад агульнай колькасці насельніцтва), з якіх 2149 — дзеці. За ўласныя сродкі прышчэпкі зрабілі 10 грамадзян, 175-ці — прафінансавалі прадпрыемствы, дзе яны працуюць. Каб абараніцца ад хваробы, патрэбна стварыць імунізацыйную праслойку не менш чым 20 працэнтаў, у нас як бачым яна вышэйшая. Адзначу, што ў леташнюю прафілактычную кампанію вакцыянавана было да 10 працэнтаў жабінкаўцаў.
— Такім чынам, людзі становяцца больш свядомымі, дасведчанымі ў плане прафілактыкі. І ўсё ж не лішне будзе яшчэ раз напомніць, як умацаваць імунітэт?
— Ужывайце больш агародніны, фруктаў, багатых вітамінам С. Часцей бывайце на свежым паветры. Пазбягайце зносін з людзьмі, у якіх ёсць нездаровыя сімптомы. Не лішнімі будуць цяпер полівітамінныя комплексы і імунастымулюючыя сродкі (настойкі жэньшэню, эхінацэі і інш.). Не забывайцеся выкарыстоўваць супрацьвірусныя прэпараты (аксалінавую мазь, арпетол, рэмантадзін). Сістэматычна праветрывайце памяшканне, у якім знаходзіцеся, захоўвайце правілы асабістай гігіены. У школах і дзіцячых садках неабходныя “ранішнія фільтры”, каб своечасова спыняць кантакты хворых дзетак са здаровымі і тым самым папярэджваць занос і распаўсюджванне захворванняў на грып і вострыя рэспіраторныя інфекцыі.
— А калі не ўберагліся і захварэлі…
— Не трэба праяўляць тады “гераізму” і пераносіць інфекцыю “на нагах”. Засцеражыце сябе і іншых, для якіх хворы чалавек — крыніца распаўсюджвання вірусу. І яшчэ адна парада: не займайцеся самалячэннем, звяртайцеся да ўрача.
Гутарыла С.МІКАЛАЕВА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top