Результаты работы Комитета государственного контроля

Результаты работы Комитета государственного контроля

Летась у Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці паступілі 1162 пісьмовыя звароты, на асабісты прыём звярнулася 805 чалавек, а ў 2009-м годзе — 645. Камітэтам праведзена 73 “прамыя” лініі з прыёмам грамадзян, на якія звярнуўся 651 чалавек, а ў 2009-м годзе — 473.
У выніку праведзеных па зваротах праверках Камітэтам дзяржаўнага кантролю Брэстчыны і міжраённымі камітэтамі спагнана 6,4 мільёна рублёў эканамічных санкцый, 21 чалавек прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, 28 — да дысцыплінарнай, узбуджана 5 крымінальных спраў. Акрамя таго калегіяй Камітэта разгледжана работа са зваротамі грамадзян і распрацаваны меры яе ўдасканалення.
***
Дзяржкамітэт Брэсцкай вобласці інфармуе жыхароў аб тым, што ў ведамстве (г.Брэст, вул.Міцкевіча, д.3) працуе тэлефон “гарачая лінія”. Калі ў вас ёсць дакладныя звесткі аб правапарушэннях, што дапускаюцца ў фінансавых, гаспадарчых і падатковых адносінах, у гандлі і сферы аказання паслуг, пры расходаванні бюджэтных сродкаў і карыстанні дзяржаўнай маёмасцю, ажыццяўленні знешнеэканамічнай дзейнасці, тэлефануйце на “гарачую лінію” (80162)21-00-33 і (80162)23-16-90.
“Гарачая лінія” працуе з 9 да 18 гадзін у рабочыя дні.
Ваша аб’ектыўная інфармацыя будзе выкарыстана ў рабоце Камітэта дзяржаўнага кантролю і вынікі яе разгляду даведзены да ведама насельніцтва цераз сродкі масавай інфармацыі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top