Якім быў ліпень у кіроўцаў

Якім быў ліпень у кіроўцаў

gruzovik_145450745566

У ліпені спецыялістамі КП-ПВГК “Федзькавічы” сумесна з аддзелам вагагабарытнага кантролю філіяла транспартнай інспекцыі ў Брэсцкай вобласці было праверана 1025 транспарных сродкаў, што выконваюць унутрырэспубліканскія і міжнародныя аўта-мабільныя перавозкі грузаў. Паводле вынікаў праверак да адміністрацыйнай адказнасці было прыцягнута 285 кіроўцаў, якія аштрафаваны больш як на 36813 рублёў. Найчасцей парушаліся ўстаноўленыя рэжымы працы і адпачынку вадзіцеляў. Пад час праверак было таксама выяўлена 18 выпадкаў руху цяжкавагавых і буйнагабарытных транспартных сродкаў з парушэннем дзеючага заканадаўства. З уладальнікаў транспарту было спагнана ў бю-джэт больш чым 5552 рублі за ўрон, нанесены дарогам агульнага карыстання, вадзіцелі пакараны адміністрацыйна.
Васіль ГАЛЮНЧЫК, начальнік КП-ПВГК “Федзькавічы”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro