Пісьмо падзякі за выхаванне сына

Пісьмо падзякі за выхаванне сына

Манішка

У мінулым годзе прыйшоў на працу ў Жабінкаўскі аддзел Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь Сяргей Манішка. Сваю службу пачаў міліцыянерам узвода міліцыі. Сёлета вясной пераведзены на пасаду міліцыянера групы затрымання ўзвода міліцыі. За гэты час зарэкамендаваў сябе як адказны, старанны, добрасумленны, працалюбівы і надзейны калега і таварыш. Гэтыя якасці Сяргея былі заўважаны кіраўніцтвам аддзела. Яго начальнік – капітан міліцыі Сяргей Ханін – наведаўся ў Маціевічы, дзе жывуць бацькі Сяргея Манішкі. На жаль, яго тата Васіль Віктаравіч на той момант адсутнічаў: быў на працы, таму Пісьмо падзякі ад Жабінкаўскага аддзела аховы за дастойнае выхаванне сына, а таксама каштоўны падарунак Сяргей Аляксандравіч Ханін уручыў матулі Сяргея – Людміле Іванаўне.
Юлія ВОЛК, спецыяліст па кадрах Жабінкаўскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.
На здымку: Сяргей Ханін уручае Пісьмо падзякі Людміле Манішка,
побач дастойны сын.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top