Сябруюць з прагрэсам і ўважлівыя да людзей

Сябруюць з прагрэсам і ўважлівыя да людзей

нотариус2

Вытокі некаторых арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў у далёкай мінуўшчыне. Іншыя ўзніклі не так даўно. Да маладых адносіцца і натарыяльная кантора, якая пачынае пісаць сваю біяграфію з 1 студзеня 1979 года.

Напачатку яна насіла статус дзяржаўнай і з’яўлялася аднасастаўной. Узначаліла яе Любоў Аляксандраўна Капчук, дзе галоўнымі “памочнікамі” былі толькі друкавальная машынка, капірка і ручка… Дарэчы, Любоў Аляксандраўна натарыяльнай справе аддала 20 гадоў свайго жыцця. Потым яе на пасадзе змяніла Валянціна Міхайлаўна Сенюковіч, якая працавала тут да 2007 года. Да гэтага Валянціна Міхайлаўна пасля заканчэння БДУ імя Леніна пэўны час была юрыстам ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі райвыканкама, а потым у першай абласной натарыяльнай канторы.
У сувязі з павелічэннем попыту на паслугі ў 1996 годзе была ўведзена другая штатная адзінка, і разам з першым натарыусам Любоўю Аляксандраўнай пачала працаваць Наталля Русецкас, якая пазней змяніла на пасадзе Валянціну Сенюковіч. У маладога спецыяліста за плячамі была вучоба ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце па юрыдычнай справе і пэўны вопыт працы ў першай Брэсцкай абласной натарыяльнай канторы. Пазней яе калегамі сталі, а некаторыя працуюць да цяперашнаяга часу, дзяржаўныя натарыусы Алеся Будзько і Аксана Ярмашук. У гэты час яе памочнікамі з’яўляліся машыністка Валянціна Кадлубовіч, справавытворца Ірына Сенюковіч і кансультант Яўгенія Дзямід.
З мэтай удасканалення дзейнасці натарыята, павышэння статусу натарыуса і яго ролі ў забеспячэнні правоў і законных інтарэсаў грамадзян і юрыдычных асобаў указам Прэзідэнта Беларусі ў лістападзе 2013 года адбылася кардынальная рэформа арганізацыі натарыяльнай дзейнасці. У прыватнасці, з 1 сту-
дзеня 2014 года дзяржаўныя і прыватныя натарыусы на-дзелены адзіным статусам, а дзяржаўныя натарыяльныя канторы рэарганізаваны. Але па-ранейшаму якасць абслугоўвання грамадзян галоўнае пры здзяйсненні дзеянняў. Натарыусы максімальна садзейнічаюць кліентам у ажыццяўленні іх правоў і абароне законных інтарэсаў, папярэджваюць аб выніках іх, выключаюць фармальныя адносіны да наведвальнікаў. Аказваюцца такія паслугі, як заключэнне дагавораў куплі-продажу нерухомасці і афармленне спадчыны, завярэнне даверанасці, афармленне завяшчання, здзяйсненне выканаўчых надпісаў на спагнанне запазычанасці па камунальных паслугах, у фонд сацыяльнай абароны, падатковых, розных запазычанасцяў прадпрыемстваў. Апошняе рабілі і раней, але потым натарыусаў пазбавілі гэтага ў іх дзейнасці. І вось цяпер зноў узнавілі.
Сёлета жабінкаўскімі натарыусамі здзейснены 1047 натарыяльных дзеянняў. І на кожнае з іх не было скаргаў з боку кліентаў. Яшчэ нашы натарыусы аказваюць метадычную дапамогу па ўдасканаленні дзеянняў кіруючым асобам сямі сельскіх выканаўчых камітэтаў. За імі замацавана восем аграгарадкоў, жыхары якіх здзяйсняюць любыя натарыяльныя дзеянні па месцы жыхарства, што вельмі зручна. За першае паўгоддзе натарыусы Наталля Русецкас і Алеся Будзько зрабілі 22 выезды, правялі 84 прыёмы грамадзян, ажыццявілі 29 натарыяльных дзеянняў і 55 кансультацый. Як сказала Наталля Уладзіміраўна Русецкас, задаволілі патрэбы ў натарыяльных дзеяннях вясковых людзей. Для выездаў скарыстоўваецца транспарт сельскіх выканаўчых камітэтаў.
“Не праходзіць паўз нашу арганізацыю і тэхнічны прагрэс, – заўважыла загадчыца натарыяльнай канторы. – Друкавальныя машынкі змяніліся сучаснай камп’ютарнай тэхнікай, ролю капіркі выконвае ксеракс. Цяпер мы шырока выкарыстоўваем магчымасці інтэрнэта, ствараецца адзіная электронная інфармацыйная сістэма, якая пачне працаваць з 1 студзеня 2017 года”.
Калектыў гэтай установы (на здымку) не толькі працавіты, але і згуртаваны, дружны. Натарыусы і іншыя работнікі карэктна працуюць з наведвальнікамі, прымаюць удзел у мерапрыемствах, што праводзяцца Беларускай і Брэсцкай абласной натарыяльнымі палатамі. Удзельнічаюць яны таксама ва ўсіх акцыях і дабрачынных мерапрыемствах, пад час якіх бясплатна кансультуюць наведвальнікаў. Такія мерапрыемствы былі праведзены да 8 Сакавіка і 23 Лютага, Дня Перамогі, Канстытуцыі, абароны дзяцей.
Дзеці натарыусаў і работнікаў прымалі ўдзел у конкурсе творчых работ “Вясёлы парасон”, дзе Паліна Андрасюк заняла другое месца, а Аня Будзько і Саша Андрасюк – трэція.
Кансультант канторы Вольга Андрасюк удзельнічала ў спартакіядзе “Натарыят-2015”, адкуль прывезла выдатны настрой. Тут не забываюць і пра ветэранаў, арганізуюць ім віншаванні і падарункі да Дня юрыста і 8 Сакавіка. Менавіта такія сустрэчы, як заўважыла пад час гутаркі Наталля Русецкас, дараць душэўнае цяпло, прыдаюць сілы, усяляюць надзею на лепшае, узнікае жаданне яшчэ ўважлівей працаваць з кліентамі.
Людміла КОСЦІНА.
Фота Святланы КІСЛАЙ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro