19 января — День спасателя

19 января — День спасателя

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны падраздзяленняў Міністэрства надзвычайных сітуацый!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам — Днём выратавальніка, святам мужных і высакародных людзей, заўсёды гатовых прыйсці на дапамогу любому, хто мае патрэбу ў ёй.
Нялёгкая мужчынская работа выратавальнікаў заўсёды будзе пачэснай у народзе. Яна ўваходзіць у лік пяці прафесій з максімальнай прафесійнай рызыкай, на якую ідуць і аварыйна-выратавальныя падраздзяленні МНС пры выкананні сваіх службовых абавязкаў.
Пажары, тэхнагенныя катастрофы, стыхійныя бедствы, няшчасныя выпадкі — усё, што мы называем надзвычайнымі сітуацыямі, — гэта вашы працоўныя будні. Пайсці на рызыку ў імя выратавання — для вас звычайная і штодзённая работа. Дзякуючы вашай карпатлівай працы дзеля папярэджвання надзвычайных сітуацый, бяда ўсё радзей стукаецца ў дамы людзей. Мы ўпэўнены, што выратавальнікі раёна і надалей будуць пільна несці сваю службу, надзейна стаяць на варце людскіх жыццяў.
Дзякуй вам за годную, добрасумленную працу, жадаем вам і вашым сем’ям, родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця, удачы і далейшых поспехаў!
Раённы Савет дэпутатаў.
Раённы выканаўчы камітэт.

“Гэта — наша работа”
Як толькі была зацверджана Палажэнне аб Міністэрстве надзвычайных сітуацый Рэспублікі Беларусь (1999 год), у краіне пачалі адзначаць прафесійнае свята — Дзень выратавальніка. Мы арганізоўваем і ажыццяўляем захады для папярэджвання і ліквідацыі надзвычайных выпадкаў прыроднага і тэхнагеннага характару, вядзем нагляд і кантроль для абароны насельніцтва і тэрыторыі ад усялякай непрадугледжанай бяды і г.д.
Прафесія выратавальніка паводле небяспечнасці і шкоднага ўздзеяння на арганізм работніка займае адно з першых месцаў у свеце. Выратавальнікі — людзі бясстрашныя і мужныя. Яны ў любых сітуацыях не адступаюць. Няма нічога дзіўнага, што да тых, хто працуе ў нашай службе, ставяцца вельмі высокія патрабаванні. У першую чаргу гэта прафесіяналізм і смеласць, сяброўская дапамога і ўзаемадапамога, дабрыня і спагада да чужой бяды.
Сёння ў Жабінкаўскім раённым аддзеле надзвычайных сітуацый працуюць акурат сапраўдныя прафесіяналы, якія самымі першымі паяўляюцца там, дзе здараецца небяспека, ратуюць людзей, жывёлу, пабудовы. У нашым калектыве ўдала спалучаюцца ў адно цэлае багаты вопыт і маладая энергія.
Мінулы год быў нялёгкі. Работнікі аддзела ажыццявілі 37 выездаў на пажары. З-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні загінулі чатыры чалавекі. Малюнак, вядома ж, не з прыемных. Аднак ва ўсіх выпадках нашы байцы рабілі ўсё магчымае, змагаліся з вогненнай стыхіяй да канца.
Смела і прафесійна вядуць сябе ў розных сітуацыях такія работнікі, як Раман Філіпук, Аляксандр Гузарэвіч, Іван Ганчук, Віктар Каменеў, Андрэй Варанчук, Аляксандр Саевіч, Андрэй Прыбыш і іншыя. З усмешкаю на твары хлопцы прымаюць віншаванні і без пахвальбы прыгадваюць выпадкі, у якіх ім даводзілася рызыкаваць уласным жыццём. Для кагосьці гэтыя будні здаюцца вельмі суровымі, а яны з годнасцю кажуць: “Гэта наша работа”. Работа, якая прадугледжвае поўную аддачу сіл круглыя суткі.
У дзень прафесійнага свята жадаю ўсім работнікам аптымізму, дабра, моцнага здароўя, сямейнага шчасця, а таксама чым найменш вымушаных выездаў на барацьбу з надзвычайнымі, небяспечнымі сітуацыямі.
А.БУТРЫМ, начальнік раённага аддзела надзвычайных сітуацый.
На здымку: адны з лепшых супрацоўнікаў райаддзела МНС: камандзір аддзялення Юрый Андросенка, шафёр Андрэй Варанчук, дыспетчар Аляксандр Цупа і начальнік каравула Раман Філіпук.
Фота Л.Філіманюк.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top