Каму пакарылася ВНУ?

Каму пакарылася ВНУ?

HYrbBRhEЗ 206 сёлетніх жабінкаўскіх выпускнікоў-адзінаццацікласнікаў у вышэйшыя навучальныя ўстановы паступілі 102. З іх 69 будуць атрымліваць адукацыю на бюджэтнай аснове, астатнія – на платнай.
Найбольшай папулярнасцю ў нашых абітурыентаў карысталіся тэхнічныя, педагагічныя і сельскагаспадарчыя ВНУ, таму іх студэнтамі сталі адпаведна 38, 27 і 10 юнакоў і дзяўчат.
З гарадскіх навучальных устаноў па колькасці паступіўшых ва ўніверсітэты лідзіруюць ліцэй (з 46 выпускнікоў студэнтамі сталі 41), трэцяя школа (з 40 – 26) і першая адзінаццацігодка (з 37 – 15). Сярод сельскіх сярэдніх школ лепшы паказчык у Ленінскай – з 26 сёлетніх выпускнікоў-адзінаццацікласнікаў ВНУ пакарылася васьмі.
Алеся ДАБРАВЕСТ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro