Уключыце блізкае святло фар

Уключыце блізкае святло фар

184266_1_350

У перыяд з 25 жніўня па 5 верасня бягучага года Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскае спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага – дзеці!”. Пад час яго прадугледжваецца абавязковы рух транспартных сродкаў у светлы час сутак з уключаным блізкім святлом фар ці дзённымі хадавымі агнямі, каб прыцягнуць увагу дзяцей і ўсіх удзельнікаў дарожнага руху.
Паважаныя бацькі, пастаянна кантралюйце месцазнаходжанне сваіх дзяцей. Не пакідайце іх без нагляду і сачыце, каб яны не гулялі паблізу дарог. Тлумачце ім, як паводзіць сябе ў небяспечных сітуацыях. Прымацоўвайце да адзення дзяцей святлоадбіўныя элементы. Нагадвайце маленькім удзельнікам дарожнага руху правілы бяспечных паводзін на вуліцы, сачыце за тым, каб яны іх выконвалі. Не дазваляйце дзіцяці да 14 гадоў выязджаць на дарогу агульнага карыстання на веласіпедзе.
Паважаныя вадзіцелі, праяўляйце асаблівую ўвагу паблізу населеных пунктаў, школ, пры праездзе скрыжаванняў і пешаходных пераходаў, дзе магчыма з’яўленне на праезнай частцы пешаходаў і веласіпедыстаў, асабліва ў вячэрні і начны час сутак, на неасветленых участках дарог, да мінімуму зніжайце хуткасць для забеспячэння бяспекі дарожнага руху.
Андрэй МЯДЗВЕДЗЬ, начальнік АДАІ Жабінкаўскага РАУС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top