Крадзяжы – асноўны від злачынстваў

Крадзяжы – асноўны від злачынстваў

2010-02-26yyyuУ цягніках міжнародных і міжрэгіянальных ліній, што курсіруюць па тэрыторыі рэспублікі, на працягу сямі месяцаў бягучага года зарэгістравана 68 злачынных дзеянняў (на 18 больш у параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам), з іх па лініі крымінальнага вышуку здзейснена 58 злачынстваў.
Найчасцей у цягніках адбываліся крадзяжы – 50 фактаў. Таксама здзейснены тры хуліганствы і адзін факт прычынення цяжкага цялеснага пашкоджання. Выяўлены чатыры факты незаконнага абароту наркатычных сродкаў, па тры факты кантрабанды, незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы і падробкі дакументаў, адзін факт незаконных дзеянняў у адносінах да агнястрэльнай зброі.
Як паведаміў начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Андрэй Лагота, з 22 па 31 жніўня на Жабінкаўшчыне праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Пасажыр”.
Паважаныя грамадзяне! Калі ў адносінах да вас здзейснена злачынства на аб’екце чыгуначнага транспарту або вам стала вядома пра асоб, што зрабілі гэта ці рыхтуюцца да яго, вы можаце звярнуцца па наступных тэлефонах даверу: 102, (801641)2-12-76, (801641)2-12-21, (801641)2-20-96.
Наталля ВАЛОШКА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro