“Збяром дзяцей у школу”

“Збяром дзяцей у школу”

2f7810dd2840b04c9b43427be319976bПад такой назвай з 1 жніўня па 16 верасня ў нашым раёне праходзіць агульнарэспубліканская дабрачынная кампанія, мэта якой дапамагчы падрыхтавацца да школы дзецям-сіротам, інвалідам, са шматдзетных, маламаёмасных сем’яў, дамоў-інтэрнатаў. У ходзе кампаніі арганізуецца збор мэтавых сродкаў, а таксама канцтавараў, спартыўнага інвентару, вучэбных дапаможнікаў, школьнай вопраткі і абутку. Ахвяраванні можна ажыццяўляць праз сістэму разліку АРІП, выкарыстоўваючы код 1046. Яны паступяць на разліковы рахунак Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа і будуць затрачаны на дапамогу дзецям з нашага рэгіёна. Сабраныя і набытыя матэрыяльныя каштоўнасці перададуцца вышэйназваным дзецям. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне (8029)208-55-30 (МТС).
Зоя ФЯДЧУК, старшыня Жабінкаўскай раённай арганізацыі БТЧК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top