Сонейка і аблокі – на кожным малюнку

Сонейка і аблокі – на кожным малюнку

8dd517183459cb802a8e88115aeaf248

Супрацоўнікі Жабінкаўскага гісторыка-краязнаўчага музея арганізавалі конкурс малюнкаў на асфальце пад назвай “Сонечны круг – неба вакол” для дзетак, якія адпачываюць у сваіх бабуль і дзядуляў у Малых Сяхновічах. Удзельнікам яго была прапанавана каляровая крэйда і адведзена месца для творчасці – пляцоўка ля музея. Фантазія хлопчыкаў і дзяўчынак не мела межаў! Малюнкі расказвалі аб незабыўным адпачынку ўсёй сям’ёй на рэчцы, аб вясёлым падарожжы па чыгунцы. Ажылі ў работах канкурсантаў і вясковая сажалка, і кветкі на поплаве. Былі тут і партрэты татаў і матуль. Зыходзячы з назвы конкурсу, не дзіўна, што на кожным малюнку прысутнічалі сонейка і аблокі.
Калі юныя мастакі скончылі тварыць, надышоў час абароны работ. Кожны з удзельнікаў конкурсу патлумачыў, якую думку хацеў данесці сваім малюнкам.
Вызначыць пераможцу творчага спаборніцтва было складана: усе хлопчыкі і дзяўчынкі без выключэння паказалі выдатныя мастацкія здольнасці, таму журы прыйшло да высновы, што кожны, хто маляваў на асфальце, дастойны звання лепшага.
Алеся ДАБРАВЕСТ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro