Пра парламент як прадстаўнічы і заканадаўчы орган краіны

Пра парламент як прадстаўнічы і заканадаўчы орган краіны

belarus_assambley

У мінулую сераду на Жабінкаўшчыне адбыўся адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Адной з тэм, што абмяркоўвалася пад час сустрэч з людзьмі, была “Парламент – прадстаўнічы і заканадаўчы орган краіны”. Удзельнікі раённай інфармацыйна-прапагандысцкай групы пабывалі ў розных працоўных калектывах.
Завітаў у раён таксама сябра абласной інфармацыйна-прапагандысцкай групы намеснік начальніка галоўнага фінансавага ўпраўлення Брэсцкага абл-
выканкама Міхаіл Ільіч Лобараў. Ён выступіў перад супрацоўнікамі Жабінкаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Міхаіл Ільіч расказаў прысутным пра ролю інстытута парламентарызму ў станаўленні і развіцці беларускай дзяржаўнасці і звярнуў увагу на тое, што ў нас створаны двухпалатны парламент (Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі). Напрыклад, калі ў склад Вярхоўнага Савета БССР раней уваходзіла 260 парламентарыяў, то ў сучасным парламенце – 174. За два дзесяцігоддзі намаганнямі дэпутатаў пяці скліканняў у краіне створана якасна новая заканадаўчая база, якая ўлічвае айчынны і замежны вопыт. Прынятыя законы ахопліваюць усе сферы жыццядзейнасці грамадства.
Ён таксама спыніўся на структуры беларускага парламента, адзначыўшы, што фарміраванне Нацыянальнага сходу адпавядае сусветнай практыцы. У Савеце Рэспублікі працуе 64 дэпутаты, а ў Палаце прадстаўнікоў – 110.
Сваю ўвагу выступоўца таксама засяродзіў на пытаннях кампетэнцыі і формах дзейнасці дэпутатаў; асноўных выніках іх працы; узаемадзеянні з органамі мясцовага самакіравання; міжнароднай і міжпарламенцкай працы. За 20 гадоў праведзена 33 парламенцкія слуханні. На іх абмяркоўваліся праблемы вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, правы чалавека і стан законнасці ў краіне, стратэгія інавацыйнага развіцця эканомікі, пытанні дзяржаўнай жыллёвай палітыкі, канцэпцыя прыватызацыі, рэформа адукацыі, фарміраванне здаровага ладу жыцця, стан і перспектывы супрацоўніцтва з Расіяй, стратэгія дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Было адзначана, што ў апошні час значна актывізаваўся двухбаковы дыялог беларускіх парламентарыяў з еўрапейскімі калегамі. У нас пабывалі дэлегацыі Аўстрыі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Італіі, Латвіі, Польшчы, Румыніі, Славакіі і Францыі.
Людміла ВОЛЬЧЫК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top