На порог школы жизни взошли новые юноши

На порог школы жизни взошли новые юноши

Раней ці пазней у жыцці кожнага хлопца пачынаецца новы этап станаўлення асобы — служба ў арміі. Пад час цяперашняга прызыву шэрагі ваенаабавязаных папоўняць 35 юнакоў з Жабінкі.
12 снежаня адбыліся чарговыя ўрачыстыя провады маладых людзей у арімію. Традыцыйна пачынаецца мерапрыемства ля помніка воінам-інтэрнацыяналістам, што загінулі пры выкананні воінскага абавязку ў Афганістане. Пасля натхняючых слоў  в.а. першага сакратара РК «БРСМ» Мікалая Лугаўскога,  будучыя салдаты ўсклалі кветкі да мемарыяла.
Пасля юнакі накіраваліся ў гарадскі Дом культуры, дзе ў танцавальнай зале іх ўжо чакалі ўрачыстая і канцэртная праграмы.
— Сёння асаблівы для вас дзень, — звярнулася да маладых людзей начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама В.У. Бортнік. — Абарона сваей Радзімы — самы святы абавязак кожнага мужчыны, выкрнвайце яго годна.
Ваенны камісар Жабінкаўскага раёна, падпалкоўнік А.І.Юруць зачытаў Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №529 “Аб звальненні ў запас ваеннаслужачых, якія адслужылі пазначаныя тэрміны ваеннай службы, і аб чарговым прызыве на тэрміновую ваенную службу ў кастрычніку-снежні 2010 і студзені–лютым 2011”.
Затым слова ўзяла наместнік старшыні райвыканкама А.С.Ануфрыюк, якая пажадала юнакам легкай службы і таго, каб веды і ўменні, атрыманныя ў арміі, ім спатрэбіліся толькі ў мірных мэтах. Пра святы подзвіг салдат пад час Вялікай Айчыннай вайне нагадаў старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання ветэранаў В.М.Шышчыц. Бацька прызыўніка Адам Пятровіч Панасюк даў наказ маладому пакаленню — не забывацца на тых, кто чакае іх, сваіх сыноў, братоў, каханых. Па добрай славянскай традыцыі перад пачаткам новай справы трэба атрымаць бласлаўленне, якое даў кожнаму з юнакоў настаяцель Свята-Пакроўскага храма Сергій Петрусевіч. Акрамя саміх позваў прызыўнікам былі ўручаны падарункі ад райвыканкама. Спевы Ліліі Дашкевіч і Аксаны Пракошынай дарылі прысутным добры настрой і весялосць.
Вера ДОРОЖЕНКОВА
Фота І.Жук.
На здымках: прызыўнікі 2011 года, позвы і падарункі ўручаюць ваенком і наместнік старшыні райвыканкама А.С. Ануфрыюк, айцец Сергій бласлаўляе прызыўнікоў, Уладзімір Пацапня з маці Галінай Уладзіміраўнай.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top